Лаўка Агінскага (Мінск)

(Пасля перасылкі з Лаўка Агінскага, Мінск)

Лаўка Агінскага — музычная лаўка ў гонар выдатнага кампазітара Рэчы Паспалітай Міхала Клеафаса Агінскага. Устаноўлена ў 2015 годзе ў Мінску побач з Кафедральным саборам Святога Духа і плошчай Свабоды.

Помнік
Лаўка Агінскага
Музычная лаўка Агінскага ў Мінску
Музычная лаўка Агінскага ў Мінску
53°54′17″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 2015
Дата пабудовы 2015 год
Map

Лаўка выканана з метала і стылізавана пад герб роду Агінскіх, на якім святы Георгій на белым кані забівае чорнага цмока. Унізе па-руску размяшчаецца надпіс: «Выдающемуся сыну отечества — Огинскому Михаилу Клеофасу». Прысесці, адпачыць і паслухаць класічную музыку можа кожны. Крэатыўная лаўка — падарунак жыхарам і гасцям горада ад грамадскага фонду «Чыстае дзеянне», прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага класіка Міхала Клеафаса Агінскага. Яшчэ такія музычныя інсталяцыі ёсць у Вене і Варшаве, там гучаць творы Моцарта і Шапэна.