Лаўра

Ла́ўра (грэч.: Λαύρα — літаральна «гарадская вуліца», «квартал») — назва найбольш буйных і ўплывовых праваслаўных мужчынскіх манастыроў.

Вядомы з 4—6 ст.: лаўрамі называліся манастыры св. Феадосія каля Іерусаліма (Палесціна), св. Афанасія на Афоне[ru] (Грэцыя).

У Расійскай імперыі статус лаўры мелі Кіева-Пячэрская лаўра (з 1598), Троіца-Сергіева лаўра (з 1744), Аляксандра-Неўская лаўра (з 1797), Пачаіўская лаўра (з 1833, цяпер у Цярнопальскай вобласці Украіны). Да 18 ст. лаўры падначальваліся непасрэдна патрыярху, з 1721 — сіноду. Карыстаюцца асаблівымі правамі, колькасць манахаў у лаўрах не абмяжоўваецца. Кіруюць лаўрамі намеснікі ў сане архімандрыта.

ЛітаратураПравіць