Лаўровы ліст
Лаўровы ліст — зборная назва лісця лаўра высакароднага (Laurus nobilis), якое выкарыстоўваецца ў кулінарных мэтах у якасці духмянай прыправы[1]. З гатовых страў лісце вымаецца, таму што яно цвёрдае. У кулінарыі таксама выкарыстоўваюць лаўровы ліст, здробнены ў парашок.
Лаўровы ліст — гэта не толькі каштоўная прыправа, але і добры медыцынскі сродак, які мае заспакойлівыя, мачагонныя і супрацьгіпертанічныя ўласцівасці[2]. Лаўровы ліст нельга захоўваць больш за год, бо ён страчвае водар і набывае гаркату.
Зноскі
- ↑ Лавровый лист // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
- ↑ Лаўровы ліст у народнай медыцыне Архівавана 8 лістапада 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаўровы ліст