Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) (12 ліпеня 1916, Горкі — 6 ліпеня 1975, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі
Дата нараджэння 12 ліпеня 1916(1916-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1975(1975-07-06) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў
Вядомы як даследчык беларускага ўплыву на развіццё рускай культуры другой паловы XVII стагоддзя
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі»

Біяграфія

правіць

Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (1950—1958), гісторыі БССР (з 1958) БДУ.

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’яднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII стагоддзя», у 1966 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Барацьба беларускага народа за злучэнне з Расіяй (другая палова XVI—XVII ст.)».

Навуковая дзейнасць

правіць

У пасляваенны перыяд з’яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI — XVII стагоддзяў, антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа ў XVII стагоддзі, Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў[1].

Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі Вялікага Кгяства Літоўскага (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969).

Увёў у навуковы абарот вялікі аб’ём раней не разгляданых гістарычных крыніц[2].

Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове XVII стагоддзі, якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в XVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI — XVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з’яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.

Бібліяграфія

правіць

Апублікавана каля 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

  • Абэцэдарскі, Л. С. Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1954. — 67 с.
  • Абецедарский, Л. С. Белорусы в Москве XVII в. Из истории русско-белорусских связей / Л. С. Абецедарский. — Минск : Издательство БГУ, 1957. — 62 с.
  • Русско-белорусские связи : сборник документов : (1570—1667 гг.) / отв. ред. Л. С. Абецедарский, М. Я. Волков. — Минск : Высшая школа, 1963. — 534 с.
  • Абэцэдарскі, Л. С. У святле неабвержных фактаў / Л. С. Абэцэдарскі. — Мінск : Голас Радзімы, 1969. — 111 с.
  • Абецедарский, Л. С. Белоруссия и Россия : Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI—XVII вв. Архівавана 2 ліпеня 2019. / Л. С. Абецедарский. — Минск : Вышэйшая школа, 1978. — 255 с.

Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975)[1].

Пад рэдакцыяй Л. С. Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольскі, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971).

Заўвагі

правіць
  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Чепко, В. В. Историография БССР : Эпоха феодализма / З. Ю. Копысский, Я. Н. Мараш, В. В. Чепко. — Минск : Университетское, 1986. — С. 160—165.

Літаратура

правіць
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • Грыцкевіч, В. П. Абэцэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч / В. П. Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 1.: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 24—25.
  • Сташкевіч, М. С. Лаўрэнцій Абэцэдарскі : народжаны стаць гісторыкам / М. С. Сташкевіч // Беларуская думка. — Мінск, 2011. — № 7. — С. 60—65.
  • Абецедарский Лаврентий Семёнович // Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х кн. Книга 1. Учёные—земляки. — Горки: 2013. — С. 14−16.

Спасылкі

правіць