Ла-Мадалена (архіпелаг)

Ла-Мадалена (італ.: La Maddalena) — група астравоў у Міжземным моры на поўнач ад Сардзініі. Уваходзіць у склад аднайменнай камуны. Агульная плошча — 51,34 км².

Ла-Мадалена
італ. La Maddalena
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўЛа-Мадалена 
Агульная плошча51,34 км²
Найвышэйшы пункт212 м
Насельніцтва12 000 чал. (2012)
Шчыльнасць насельніцтва233,74 чал./км²
Размяшчэнне
41°13′21″ пн. ш. 9°24′43″ у. д.HGЯO
АкваторыяБаніфача
Краіна
Ла-Мадалена (архіпелаг) (Італія)
Ла-Мадалена
Ла-Мадалена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Архіпелаг Ла-Мадалена месціцца ў праліве Баніфача на поўначы ад большага па плошчы вострава Сардзінія. Праліў паміж Сардзініяй і бліжэйшым да яе востравам Санта-Стэфана мае шырыню ўсяго каля 100 м. Найбуйнейшымі з'яўляюцца астравы Ла-Мадалена і Капрэра, толькі на іх маюцца сталыя паселішчы. Астатнія 5 астравоў бязлюдныя, разам з часткай вострава Капрэра ўтвараюць нацыянальны парк з агульнай плошчай 15 046 га.

У перыяд апошняга аледзянення архіпелаг уяўляў сабою частку сухапутнага маста паміж Сардзініяй і суседняй Корсікай. Астравы адлучыліся ад асноўнай сушы толькі каля 12 тысяч гадоў таму. Геамарфалогія мала адрозніваецца ад поўначы Сардзініі. Паверхня складзена гранітнымі масівамі і асадкавымі пародамі. На марскім дне каля астравоў можна знайсці формы эрозіі гранітаў з узростам 18 тысяч гадоў. Найвышэйшы пункт сушы — гара Тэджалонэ (212 м).

Клімат міжземнаморскі са спякотным летам і адносна прахалоднай зімой, якую вызначае містраль.

Прырода правіць

Флора архіпелага Ла-Мадалена налічвае 750 розных відаў. Шырока распаўсюджаны ядловец, метлюжковыя, розныя ксерафіты. Фаўна прадстаўлена паўзунамі, казуркамі, птушкамі. У водах каля астравоў сезонна назіраюць кітоў.

Гісторыя правіць

Першыя людзі з'явіліся на Ла-Мадалене ў ледавіковую эпоху, калі архіпелаг быў злучаны з Сардзініяй і Корсікай. Старажытныя рымляне называлі астравы праліва Баніфача Канікулярыяй, тут актыўна займаліся рыбалоўствам. У сярэднявеччы Ла-Мадалена прыцягвала манахаў-пустэльнікаў. Папа Інакенцій VI далучыў іх да ордэна бенедыкцінцаў. Перыяд росквіту манаскіх абшчын рэзка абарваўся ў 1584 г., калі архіпелаг быў спустошаны асманскімі карсарамі.

Зноў астравы былі населены ў XVIII ст. У 1767 г. далучаны да Савойскай дзяржавы. У XIX ст. на востраве Капрэра некаторы час жыў Джузэпэ Гарыбальдзі. З 1861 г. архіпелаг у складзе Італіі.

Спасылкі правіць