Ла-Манш

праліў паміж Англіяй і Францыяй

Ла-Манш (фр.: la Manche), Англійскі канал (англ.: English Channel) — праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і востравам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае мора з Атлантычным акіянам.

Ла-Манш
англ.: English Channel
фр.: Manche
Характарыстыкі
Сярэдняя велічыня прыліва9,1—18 м
Шырыня240 км
Даўжыня560 км
Найбольшая глыбіня174 м
Размяшчэнне
50° пн. ш. 2° з. д.HGЯO
Раздзяляепоўнач Францыі і паўднёвы ўсход Брытаніі 
Краіны
Ла-Манш (Еўропа)
Ла-Манш
Ла-Манш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 578 км, шырыня 250 км на захадзе, 32 км на ўсходзе, найбольшая глыбіня 172 м, найбольшая глыбіня на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсходняй частцы праліва. Частыя туманы.

Мае важнае транспартнае значэнне. Галоўныя парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялікабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Ла-Маншам (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 годзе пабудаваны чыгуначны тунэль (т.зв. «Еўратунэль», даўжыня 52,5 км, у т.л. 38 км пад дном праліва).

Зноскі