Ла-Пас (Балівія)

горад у Балівіі, фактычная сталіца краіны

Ла-Пас (ісп. La Paz de Ayacucho), горад у Балівіі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ла-Пас. Фактычная сталіца дзяржавы. 1,6 млн. жыхароў. Галоўны эканамічны, фінансавы, навуковы і культурны цэнтр краіны.

Горад
Ла-Пас
ісп.: La Paz, аймара: Chuqi Yapu
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
20 кастрычніка 1548
Плошча
255 км²
Вышыня цэнтра
3593 м
Насельніцтва
887 512[1] чалавек (2009)
Шчыльнасць
6275,16 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
2
Паштовыя індэксы
0201–0220
Афіцыйны сайт
Ла-Пас на карце Балівіі
Ла-Пас (Балівія) (Балівія)
Ла-Пас (Балівія)
Ла-Пас (Балівія) (Балівія)
Ла-Пас (Балівія)

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1548 іспанскім канкістадорам Алонса дэ Мендосай. Названы (La Paz — г.зн. мір) з нагоды прымірэння варагуючых паміж сабой іспанскіх заваёўнікаў. У 1809 у горадзе адбылося антыіспанскае паўстанне, якое стала пралогам да вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць. У 1825 вызвалены ад іспанскага панавання войскамі генерала А.Х.Сукрэ пасля яго перамогі над іспанскай арміяй пад Аякуча (так сфарміравалася поўная назва горада).

З 1898 фактычная сталіца Балівіі (афіцыйная — Сукрэ), рэзідэнцыя прэзідэнта і парламента. Пераезд кіраўніцтва краіны адлюстраваў змены ў балівійскай эканоміцы, выкліканыя спустошваннем сярэбраных шахт Патасі і пачаткам распрацоўкі алавянных радовішчаў каля Арура, і адпаведныя змены ў расстаноўцы сіл рэгіянальных эліт.

Прыродныя ўмовы правіць

Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 3700 м, у даліне аднайменнай ракі. Ла-Пас — самая высокагорная сталіца ў свеце.

Насельніцтва правіць

Эканоміка правіць

Галоўны прамысловы (да 75% усёй прадукцыі апрацоўчай прамысловасці краіны) і гандлёва-фінансавы цэнтр Балівіі.

Прамысловасць: харчовая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, цэментная, мэблевая, шкляная. Рамесніцкая вытворчасць вырабаў з епрамікі, золата, серабра.

Транспарт правіць

Вузел чыгунак і аўтадарог, у т.л. Трансамерыканская шаша. Міжнародны аэрапорт Эль-Альта.

Архітэктура правіць

Выдатныя пабудовы 18 ст. у стылі барока. У часткова рэканструяваным цэнтры — шматлікія жалезабетонныя будынкі 20 ст., на ўскраіне — індзейскія кварталы.

Культурны ўплыў правіць

Акадэмія навук, нацыянальны археалагічны і іншыя музеі, астранамічная абсерваторыя, 2 універсітэты.

Зноскі

Спасылкі правіць