Ла-Плата (эстуарый)
Ла-Плата (ісп.: Río de la Plata — «Срэбраная рака») — эстуарый, утвораны пры зліцці рэк Уругвай і Парана. Гэта лейкападобнае паглыбленне на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Паўднёвай Амерыкі, расцягнулася на 290 км ад зліцця рэк да Атлантычнага акіяна.
Ла-Плата | |
---|---|
ісп. Río de la Plata | |
34°30′ пд. ш. 58°10′ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Плошча вадазбору | 3 200 000 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У месцы зліцця рэк шырыня Ла-Платы складае 48 км, рака цячэ на паўднёвы ўсход, пашыраючыся да 220 км пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Яна ўтварае частку мяжы паміж Аргенцінай і Уругваем, асноўныя парты і найбуйнейшыя гарады на рацэ - Мантэвідэа і Буэнас-Айрэс.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |