Леанард Габрыэль Пацей
Леанард Габрыэль Пацей (6 лістапада 1632 — 1 лютага 1695) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1686). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.
Леанард Габрыэль Пацей | ||
![]() Герб «Вага» | ||
| ||
---|---|---|
1686 — 1695 | ||
Папярэднік | Ян Антоні Храпавіцкі | |
Пераемнік | Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн | |
Нараджэнне | 6 лістапада 1632[1] | |
Смерць | 1 лютага 1695[1] (62 гады) | |
Дынастыя | Род Пацеяў | |
Бацька | Пётр Пацей[d] | |
Маці | Соф’я з Казаноўскіх[d] | |
Жонка | Рэгіна з Агінскіх[d] | |
Дзеці | Людвік Канстанцін Пацей і Казімір Аляксандр Пацей |
Дзяржаўная дзейнасцьПравіць
Займаў пасады берасцейскага земскага пісара (1662—1672), падсудка (1672—1676) і земскага суддзі (1676—1686). Дзякуючы ўдалай жаніцьбе з прадстаўніцай уплывовага роду Агінскіх змог дасягнуць сенатарскай годнасці, атрымаўшы ў 1686 тытул віцебскага ваяводы. Быў таксама паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ.
Удзельнічаў у бітвах з туркамі на Украіне ў 1670-х. Знаходзіўся ў апазіцыі да караля Яна III Сабескага.
Сям’яПравіць
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Пятра, берасцейскага земскага пісара, і Соф’і з Казаноўскіх. З’яўляўся ўнукам берасцейскага ўніяцкага епіскапа Іпація Пацея.
Ажаніўся з Рэгінай Агінскай, дачкой троцкага цівуна Самуэля Льва Агінскага і удавой іншага троцкага цівуна Вальтэра Корфа. Меў з ёй дзяцей:
Зноскі
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 420. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай