Леандру Кастан

бразільскі футбаліст

Леандру Кастан да Сілва[3] або Леандра Кастан (парт.: Leandro Castán da Silva; нар. 5 лістапада 1986, Жау, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Леандру Кастан
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Леандру Кастан да Сілва
Мянушкі Castanavarro, Novo Lúcio, Castanlucio, Pelé da Zaga
Нарадзіўся 5 лістапада 1986(1986-11-05)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя флангавы абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2002—2005 Бразілія Атлетыку Мінейру
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Бразілія Атлетыку Мінейру 27 (0)
2007—2008 Швецыя Хельсінгбарг 4 (0)
2008—2009 Бразілія Грэміу Баруэры 47 (3)
2010—2012 Бразілія Карынтыянс 49 (2)
2012—2018 Італія Рома 72 (1)
2016   Італія Сампдорыя 0 (0)
2016—2017   Італія Тарына 14 (0)
2018   Італія Кальяры 14 (0)
2018—2021 Бразілія Васка да Гама 145 (2)
2022 Бразілія Гуарані 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Бразілія Бразілія 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Леандру пачынаў прафесійную кар’еру ў камандзе роднага горада Жау «XV лістапада», але яшчэ ў юнацкім узросце яго запрыкмецілі скаўты «Атлетыку Мінейру», дзе Леандру працягнуў навучанне. У 2005 годзе дэбютаваў у Серыі А ў складзе новага клуба. Але той сезон быў вельмі няўдалым для клуба з Белу-Арызонты, які выляцеў у Серыю B. Леандру Кастан аднак дапамог сваёй камандзе ў наступным годзе вярнуцца ў эліту, а ў 2007 годзе адправіўся ў шведскі «Хельсінгбарг».

У Швецыі Леандру правёў толькі адзін сезон, паспеўшы адзначыцца ў еўракубках голам у браму нідэрландскага ПСВ. У 2008 годзе перайшоў у «Грэміу Баруэры», а ў 2010 годзе далучыўся да складу клуба «Карынтыянс». У 2011 годзе «Карынтыянс» стаў чэмпіёнам Бразіліі, а ў 2012 годзе ўпершыню ў сваёй гісторыі дайшоў да фіналу і выйграў Кубак Лібертадорэс. Леандру Кастан трапіў у сімвалічную зборную гэтага турніру.

2 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Леандру ў італьянскую «Рому» за 5,5 млн еўра[4]. У новым клубе ігрок атрымаў месца ў стартавым складзе дзякуючы шэрагу паспяховых выступаў. Свой першы гол за «Рому» забіў 8 снежня 2012 года ў матчы супраць «Фіярэнціны», які скончыўся перамогай рымскага клуба з лікам 4:2.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў асноўным складзе «Ромы». 10 ліпеня 2016 года «Сампдорыя» абвясціла аб арэндзе Кастана[5], аднак ужо 18 жніўня таго ж года, так і не згуляўшы за «Сампдорыю» ў чэмпіянаце, далучыўся да «Тарына»[6]. Улетку 2017 года вярнуўся ў «Рому», аднак да канца 2017 года на полі не з’яўляўся. У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Кальяры»[7]. У жніўні 2018 года пакінуў «Рому»[8] і неўзабаве вярнуўся ў Бразілію, папоўніўшы склад клуба «Васка да Гама», дзе гуляў да студзеня 2022 года. У сакавіку 2022 года далучыўся да «Гуарані», а ў ліпені 2022 года завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразіліі ў гульні супраць зборнай Японіі 16 кастрычніка 2012 года, якая прайшла на стадыёне ва Уроцлаве.

Дасягненні правіць

«Карынтыянс»:

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць