Леанор (прынцэса Астурыйская)

(Пасля перасылкі з Леанор (інфанта Іспаніі))

Леанор, прынцэса Астурыі (Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс; нар. 31 кастрычніка 2005, Мадрыд) — прынцэса Астурыйская, спадчынніца іспанскага прастола з 19 чэрвеня 2014 года, старэйшая дачка і дзіця ў сям’і караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Іспаніі Хуана Карласа I і каралевы Сафіі. Старэйшая сястра інфанты Сафіі.

Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс
Leonor de Todos los Santos de Borbón Ortiz
Прынцэса Астурыйская
Нараджэнне 31 кастрычніка 2005(2005-10-31) (18 гадоў)
Род Іспанскія Бурбоны
Імя пры нараджэнні катал.: Elionor de Borbó i Ortiz
астур.: Lleonor de tolos Santos de Borbón Ortiz
ісп.: Leonor de Todos los Santos de Borbón y Ortiz[1]
араг.: Alionor de Totz os Santos de Borbón y Ortiz
Бацька Філіп VI[2]
Маці Летысія[2]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць royalty, cadet
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Lady[d] і cadet[d]
Узнагароды
Collar of the Order of Charles III collar of the Order of the Golden Fleece
Сайт casareal.es/ES/Fa… (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Інфанта Леанор нарадзілася ў 1:46 ночы 31 кастрычніка 2005 года. Яна стала першым дзіцем у сям’і спадчыннага прынца Феліпэ і яго жонкі Летысіі, народжанай Арціс Ракасалана. Нарадзілася інфанта з вагай у 3,5 кг і ростам 47 см.

Інфанта была хрышчоная ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла 14 студзеня 2006 года. Традыцыйна, Леанор была хрышчоная вадой з ракі Іардан. Яна атрымала імя Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс. Яе хроснымі сталі кароль і каралева Іспаніі — бабуля і дзядуля па лініі бацькі.

25 лютага 2006 года іспанскі каралеўскі дом пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ствалавыя клеткі з пупавіны інфанты былі замарожаны і захаваны ў банку крыві ў Тусоне, штат Арызона. Клеткі будуць замарожаны прынамсі 15 гадоў разам з клеткамі 18 000 іншых дзяцей. Інфанта стала не першай асобай каралеўскай крыві, у якой былі ўзяты ствалавыя клеткі. Першым стаў дацкі прынц Крысціян, які нарадзіўся ў 2005 годзе.

Інфанта Леанор хадзіла ў дзіцячы сад для дзяцей іспанскай каралеўскай гвардыі, а з 15 верасня 2008 года яна наведвае школу Санта-Марыя-дэ-лос-Расалес каля Мадрыда. У гэтай школе вучыўся і яе бацька прынц Феліпэ.

Тытулы правіць

Як спадчынніца Іспанскага прастола носіць тытул прынцэсы Астурыйскай. Акрамя таго, паводле артыкула 57 Канстытуцыі Іспаніі носіць таксама наступныя дадатковыя тытулы:

Зноскі

Спасылкі правіць