Леанід Іванавіч Гаўрылкін (22 мая 1935, п. Стэп, Добрушскі раён — 1989) — беларускі празаік, драматург[1].

Леанід Іванавіч Гаўрылкін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 мая 1935(1935-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 1989
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Валодае мовамі беларуская
Мова твораў беларуская

Скончыў БДУ у 1957. Працаваў у рэдакцыі раённай газеты, на Гомельскай студыі тэлебачання, галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», з 1979 сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР[1].

ТворчасцьПравіць

Друкуецца з 1959. Аўтар аповесцяў «Рукі не падвядуць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1964), «Каця» (1961), «Падаючая зорка» (1969), «Пакінутая на досвітку» (1970), кнігі прозы «Вясенні разліў» (1973). У цэнтры ўвагі празаіка жыццё сучаснікаў. У рамане «Не магу без цябе» (1973) паказаў працу, побыт беларускіх геолагаў. Раман «Зямля дзяцей нашых» (1980) — твор пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыцця меліяратараў, сучаснай вёскі[1].

Плённа працаваў празаік і ў галіне нацыянальнай драматургіі. Л. Гаўрылкін — аўтар аднаактавай п'есы «Бо ў пісанні сказана» (1966), п'есы «Выпрабаванне» (паст. у 1975), радыёп'есы «Жыгулі ў экспартным варыянце» (паст. у 1978), камедыі «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981) Леанід Іванавіч — аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку «Маўчаць ніколі я не буду» (1980)[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Гаврилкин Леонид Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. Леанід Іванавіч Гаўрылкін

СпасылкаПравіць