Леанід Ісідаравіч Шакінка

мастак, графік і жывапісец
(Пасля перасылкі з Леанід Ісідоравіч Шакінка)

Леанід Ісідаравіч Шакі́нка[2] (18 мая 1927, в. Старыны, Лёзненскі раён — 15 верасня 1996) — беларускі графік і жывапісец. Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР.

Леанід Ісідаравіч Шакінка
Дата нараджэння 18 мая 1927(1927-05-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1996(1996-09-15)[1] (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр графіка, афорт, акварэль, літаграфія і лінагравюра[d]
Вучоба
Член у
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і вясковага сталяра. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944 гадах знаходзіўся ў зоне акупацыі нямецкіх войскаў[3]. У 1944 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях на 1-м Прыбалтыйскім фронце[3]. Пасля вайны скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[3]. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1987 гадах — мастацкі рэдактар часопіса «Нёман».

Творчасць правіць

Л. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння.

Сярод твораў вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і інш[4]. У 1988—1996 мастак стварыў серыю прац «Афганістан — мой боль», якая прысвечана падзеям вайны ў Афганістане, загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. Серыя налічвае 15 прапц. «Магчыма, некаторыя работы застаюцца недаказанымі, але, працуючы над гэтай серыяй, я не мог на ўсё адказаць, таксама, як і ніхто не рашаецца даць праўдзівага адказу аб той вайне. …Не судзіце, людзі, мяне жорстка за, можа, не поўнае супадзенне маіх работ з вашымі ўяўленнямі. Аўтар, пакуль што адзін за ўсіх работамі сваімі прыносіць пакаянне за вар’яцтва…» — казаў аўтар.

Аформіў кнігі В. Вольскага, І. Буніна і інш.[2]

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шакинко Леонид Исидорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. — Кн. 2. — С. 597.
  • Шунейка, Е. Штрихи к недосказанному / Е. Шунейка // Неман. — 1997. — № 11. — С. 25.
  • Салавей Л. Ф. Шакі́нка Леанід Ісідаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 548. — 703 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць