Леанід Адамавіч Марыніч
Леані́д Ада́мавіч Мары́ніч (нар. 17 сакавіка 1960, Мяцявічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан (з 2018).
Леанід Адамавіч Марыніч | |
---|---|
Нараджэнне |
17 сакавіка 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1982—1984 гадах працаваў галоўным інжынерам калгаса «Памяць Ільіча» (Брэсцкі раён); у 1984—1985 гадах — страхар 2 разраду БУ-125 трэста № 16 «Нафтабуд» (Наваполацк); аўтаслесар 3 разраду ўпраўлення механізацыі № 1, фармоўшчык ПА «Мінскжалезабетон» (Мінск); у 1986—1990 гадах працаваў кіраўніком групы праектна-будаўнічага бюро, дырэктарам камбікормавага завода калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» (Брэсцкі раён); у 1990—2002 гадах — галоўны інжынер, намеснік старшыні па механізацыі СКП «Астрамечава» (Брэсцкі раён); у 2002—2004 гадах — дырэктар ААТ «Брэстрайсельгасхімія» (г. Брэст); у 2004—2006 гадах — генеральны дырэктар ААТ «Брэсцкі райаграсэрвіс» (г. Брэст); у 2006—2008 гадах — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама; у 2008—2009 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення механізацыі і тэхнічнага прагрэсу з Галоўдзяржтэхнагляда Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; у 2009—2012 гадах — намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; у 2012—2018 гадах — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; з сакавіка 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
Удавец. Мае двух сыноў.
Узнагароды
правіць- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[1].