Леанід Аляксандравіч Стукачоў

Леанід Аляксандравіч Стукачоў (30 кастрычніка 1914, Пецярбург — 4 студзеня 2000, Гомель) — беларускі архітэктар.

Леанід Аляксандравіч Стукачоў
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1914(1914-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 2000(2000-01-04) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Пецярбургу ў сям’і інжынера. Бацькі паходзілі з сем’яў вядомых маскоўскіх купцоў. Атрымаў добрую адукацыю і выхаванне, выдатна іграў на фартэпіяна, быў заўзятым шахматыстам. Пасля заканчэння школы ён паступіў у Маскоўскі архітэктурны інстытут. Разам са сваімі сябрамі па вечарах арганізоўваў урокі танцаў, хатнія спектаклі. У лютым 1935 года, калі ён вучыўся на 3-м курсе інстытута, у час такога хатняга спектакля па п’есе М. А. Булгакава «Дні Турбіных[ru]» яго з сябрамі па даносе арыштавалі супрацоўнікі НКУС. Па сфабрыкаваных абвінавачваннях рашэннем Спецыяльнай нарады пры НКУС усе яны былі асуджаны па арт. 58 п.п.10 і 11 КК РСФСР да пяці гадоў выпраўленча-працоўных лагераў[1]. Пакаранне адбываў у БАМЛагу[ru] і Амурлагу[ru] у Свабодным[1].

Скончыў інстытут у 1938 годзе[2]. У 1938—1940 гадах працаваў архітэктарам ва Упраўленні Амурлага, потым быў адкамандзіраваны ва Упраўленне чыгуначнага будаўніцтва СССР і працаваў да 1944 года архітэктарам праектнага аддзела Паўнчыгунлага[ru]. У 1944 годзе накіраваны на будаўніцтва № 108 (Азербайджан), старшым інжынерам тэхнічнага аддзела. У 1946 годзе вызвалены з сістэмы ГУЛАГа і накіроўваецца ў распараджэнне Ленінградскага ўпраўлення па справах архітэктуры, дзе працуе да канца 1950-х гадоў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў. У канцы 1950-х пераехаў у Казахстан, дзе працаваў некалькі гадоў у горадзе Кустанаі, потым — у Кемераве[1]. У 1966—1983 гадах працаваў галоўным архітэктарам праектаў у Гомельграмадзянпраекце[2].

Рэабілітаваны ў 1989 годзе[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года. Жыў у Гомелі[2].

Памёр у 2000 годзе, пахаваны ў Гомелі.

ТворчасцьПравіць

У час працы ў БАМЛагу былі спраектаваны і пабудаваны некаторыя будынкі і збудаванні горада Свабоднага — помнік чырвоным партызанам, жылыя дамы, сталовая-рэстаран «Амур» і іншыя[1].

Асноўныя працы — жылыя і грамадзянскія збудаванні на Далёкім Усходзе, Дамы Саветаў у Арле і Керчы, гасцініцы ў Валгаградзе і Севастопалі, праектныя інстытуты ў Кемераве і Ленінградзе (1938—1966), мікрараёны № 6 (1967—1973), Заходні (1971—1973), Цэнтраліт (1969—1973), № 5А (1976—1979), 51, 63а, 64, 70, 71 (1977—1983) у Гомелі, № 3, 4 у Светлагорску (1969—1973, 1980), № 2, 5, 7 у Мазыры (1973), манумент «Дружбы»[ru] на мяжы РСФСР, УССР і БССР (1970—1973)[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1974)[2].

Сям’яПравіць

Жонка — Лідзія Васілеўна Карніец, дачка — Наталля Шылава (Стукачова)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Свободный в судьбе знаменитого архитектора Леонида Стукачёва
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Стукачёв Леонид Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.) 

ЛітаратураПравіць