Леанід Аляксандравіч Яновіч
Леанід Аляксандравіч Яновіч (4 сакавіка 1934 в. Кажушкі, Слуцкі раён — 26 лістапада 2022) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), прафесар (1992).
Леанід Аляксандравіч Яновіч | |
---|---|
альтэрн.: Леанід Аляксандравіч Яновіч[1] | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 2022[2] (88 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1987) і доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года ў в. Кажушкі Слуцкага раёна.
Скончыў Ленінскую сярэднюю школу (1949), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1957—1967 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер, у 1967—1996 гадах — загадчык лабараторыі, з 1996 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.
Памёр 26 лістапада 2022 года.
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі.
Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі 1993 года за распрацоўку набліжаных метадаў функцыянальнага інтэгравання[3].
Крыніцы правіць
Спасылкі правіць
- Леанід Аляксандравіч Яновіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)