Леанід Анатольевіч Барысенка

Леанід Анатольевіч Барысенка (нар. 3 студзеня 1940, Шклоў, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі механізмаў і машын, робататэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995).

Леанід Анатольевіч Барысенка
Дата нараджэння 3 студзеня 1940(1940-01-03) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі горны інстытут (кваліфікацыя «Горны інжынер-механік», 1961).

Працаваў у Беларуска-Расійскім універсітэце (з 1971, прафесар кафедры «Асновы праектавання машын», у 1977—1988 — загадчык кафедры, 2000—2001 — прарэктар па вучэбнай рабоце і замежных сувязях).

Навуковыя інтарэсы: механіка прасторавых рычажных механізмаў; дынаміка цвёрдага цела; выкарыстанне тэорыі матрыц і тэорыі кватэрніёнаў да задач механікі маніпулятараў.

Бібліяграфія правіць

  • Развитие методов исследования управляемых рычажных механизмов роботов и манипуляторов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.05 ; 05.02.18 / Борисенко Леонид Анатольевич. ― Санкт-Петербург, 1994.
  • Исследование средств повышения эффективности использования участковых конвейерных линий, обслуживающих комплексно механизированные лавы (на примере шахт Печорского бассейна) : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 174 / Борисенко Л. А. — Ленинград, 1971.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Барысенка Леанід Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 345—346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Борисенко Леонид Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 457.
  • Борисенко Леонид Анатольевич // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 51.