Леанід Фёдаравіч Бражнык

(Пасля перасылкі з Леанід Бражнік)

Леанід Фёдаравіч Бражнык (4 (17) красавіка 1917, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць[1]1992) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).

Леанід Фёдаравіч Бражнык
укр.: Леонід Федорович Бражник
Дата нараджэння 4 (17) красавіка 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 1992
Грамадзянства
Прафесія музыкант, оперны спявак, музычны педагог
Амплуа бас
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

В 1951—1952 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак[1].

Творчасць правіць

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1939. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка[1].

Партыі правіць

Даніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і інш[1].

Узнагароды правіць

Народны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956[1].

Зноскі

  1. а б в г д Бражник Леонид Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Бражник Леонид Федорович//Муз. энциклопедия. — М., 1973. Т. 1. С. 553.