Леанід Восіпавіч Уцёсаў
Леанід Восіпавіч Уцёсаў (руск.: Леони́д О́сипович Утёсов; (9 (21 сакавіка) 1895, Адэса, Херсонская губерня — 9 сакавіка 1982, Масква) — савецкі эстрадны артыст — спявак, чытальнік, кіраўнік аркестра; кінаакцёр. Народны артыст СССР (1965, першым з артыстаў эстрады ўдастоены гэтага звання). Выконваў песні ў розных жанрах ад джаза да гарадскога раманса.
Леанід Восіпавіч Уцёсаў | |
---|---|
руск.: Леонид Утёсов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 (21) сакавіка 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 1982 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Эдыт Леанідаўна Уцёсава[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, акцёр, спявак, джазмен |
Інструменты | вакал |
Жанры | джаз, народная музыка, рускі раманс[d] і эстрада |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 (21 сакавіка) 1895 года ў Адэсе, у шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы, паралельна браў урокі музыкі. Некаторы час быў гімнастам ў вандруючым цырку. З 1912 года выступаў ў Крэменчугскім тэатры мініяцюр; тады ж узяў сабе псеўданім Леанід Уцёсаў.
З 1913 года — у Адэсе. Працаваў у розных тэатрах: Вялікім Рышэл’еўскім, Малым Рышэл’еўскім, Херсонскім тэатры мініяцюр, перасоўным тэатры мініяцюр «Мазаіка».
У 1917 годзе перамог у конкурсе куплетыстаў ў Гомелі. У тым жа годзе прыехаў у Маскву, дзе выступаў у сталічным садзе «Эрмітаж».
У 1928—1929 гадах заснаваў джаз-аркестр. 8 сакавіка 1929 года аркестр даў першы канцэрт пад назвай «Тэа-джаз» на сцэне ленінградскага Малога опернага тэатра.
У гады вайны вёў актыўную канцэртную дзейнасць на франтах.
Памёр 9 сакавіка 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Ушанаванне памяці
правіцьІмем Уцёсава названа вуліца ў Адэсе (былы Трохкутны завулак), на вуліцы Дзерыбасаўскай яму ўсталяваны помнік.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Утёсов Леонид Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.