Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў

вучоны

Леанід Гаўрылавіч Чу́брыкаў[1] (руск.: Леонид Гаврилович Чубриков; 8 верасня 1926) — вучоны ў галіне электронікі, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1994).

Леанід Гаўрылавіч Чубрыкаў
руск.: Леонид Гаврилович Чубриков
Дата нараджэння 8 верасня 1926(1926-09-08) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера электроніка, фізіка, біялогія і анкалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Акунёва Сібірскага края РСФСР (зараз у Прамышленнаўскім раёне Кемераўскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы, Чымкенцкае рамеснае вучылішча[2]. У лютым 1944 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2]. Скончыў Акруговыя курсы радыётэлеграфістаў і ўдзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі[2]. У 1958 годзе скончыў радыётэхнічны факультэт Свярдлоўскага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка». У 1958—1964 гадах Л. Г. Чубрыкаў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ва Уральскім філіяле Акадэміі навук СССР. У 1962 годзе скончыў Універсітэт марксізма-ленінізма, у 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1964—1973 гг. на пасадзе дацэнта кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў Жданаўскага металургічнага інстытута, у 1973—1975 і 1978—2014 гадах у Гомельскім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута (сучасны Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога) на пасадах дацэнта, прафесара кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі» энергетычнага факультэта. У 1975—1977 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце методыкі і тэхнікі разведкі у горадзе Рэчыца (Гомельская вобласць), у 1977—1978 гадах загадчыка кафедрай ў Краматорскім індустрыяльным інстытуце.

Навуковая дзейнасць правіць

Круг навуковых інтарэсаў Л. Г. Чубрыкава — электроніка, аўтаматыка, фізіка, біялогія, медыцына, анкалогія. Аўтар шэрагу кніг, манаграфіі, аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Скоростные фильтры сигналов — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2000.;
  • Сущность раковых болезней — Гомель: ГГТУ им. П. О. Сухого, 2004. ISBN 985-420-240-2;
  • Всемирный Закон Развития. Вселенная. Болезни и Жизнь. — Гомель: Полеспечать, 2015.;
  • Основы промышленной электроники: Учебное пособие для вузов. — Гомель, 2003.;
  • Мой путь в науку — Гомель, 2006. — Вып. 3: Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 284—287.

Узнагароды правіць

  • Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублiкі Беларусь»
  • Прэмія імя П. В. Сухога (2002).

Таксама мае баявыя і юбілейныя ўзнагароды[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць