Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў


Леані́д Дзмі́трыевіч Шчамялё́ў (5 лютага 1923, Віцебск) — народны мастак БССР (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў
Фатаграфія
Леанід Шчамялёў пад час персанальнай выставы ў Музеі гісторыі Мінска, прысвечанай яго 90-годдзю, 28.12.2013
Дата нараджэння 5 лютага 1923(1923-02-05) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча (1952), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1959)
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Цвірка В. К.
Уплыў на Георгій Скрыпнічэнка, Юрый Гаўрын
Узнагароды
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Віцебску. У юнацтве займаўся конным спортам. Пасля 7 класа паступіў у заводское вучылішча і быў размеркаваны на абутковую фабрыку.

У канцы чэрвеня 1941 бацьку мабілізавалі ў Чырвоную армію (знік без вестак). Леанід з маці і сястрой пакінулі Віцебск, эшалонам выправіліся ў Маскву. Адтуль іх накіравалі ў Іванава, а пасля ў Сямёнаў Горкаўскай вобласці, дзе Леаніда прызвалі ў войска. У палкавой школе ў Марыйскай АССР вывучылі на камандзіра аддзялення пехацінцаў. У 19-гадовым узросце ён трапіў на фронт. Удзельнік бітвы на Курскай дузе (1943), вызвалення Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены. У шпіталі напісаў рапарт у Маскву аб пераводзе ў кавалерыю і атрымаў дазвол, да канца вайны ў сяржанцкім званні праслужыў на поўдні Украіны, у 4-м Кавалерыйскім кубанскім казачым корпусе.

Пасля дэмабілізацыі на год затрымаўся звыштэрмінова ў Бабруйску, а ў 1947 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1952. Затым працягнуў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цвіркі, скончыў інстытут у 1959. Пасля смерці настаўніка пераехаў у ягоную майстэрню. Член Саюза мастакоў БССР (з 1964; цяпер Беларускі саюз мастакоў).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1959—1966). Затым выкладчык у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя Ахрэмчыка І. А. (1968—1974), на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1975—1977, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Першы сакратар Праўлення Саюза мастакоў БССР (1977—1982), старшыня Праўлення Мастацкага фонду БССР (1982—1986?). Член Праўлення Саюза мастакоў СССР (1983—1987), Праўлення Беларускага саюза мастакоў (1992—2002). Старшыня Праўлення Беларускага саюза мастакоў (2002—2005).

ТворчасцьПравіць

 
Леанід Шчамялёў. «Зіма», 1957.

Леанід Шчамялёў працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Яго творы вылучаюцца свабоднай пластычнай манерай выканання з выкарыстаннем гучнага колеру і святлоценявых дынамічных эфектаў, адсутнасцю дэталізацыі, экспрэсіўнасцю[1].

Тэма гераізму народа ў Вялікай Айчыннай вайне адлюстравана ў карцінах «Цяжкія гады» (1965), «Маё нараджэнне» (1967), «Палявы трыбунал» (1974-75), «Генерал Даватар» (1975), «Першы дзень міру» (1981) і інш. Сярод карцін, прысвечаных гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва: «Кастусь Каліноўскі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1980), «Леся Украінка» (1983) і інш. 1978). Псіхалагічная глыбіня, шчырасць характарыстык уласцівы творам пра сучаснікаў: «Настаўніца» (1969), Партрэты мастакоў М. Чэпіка (1970), Г. Вашчанкі (1980), В. Цвіркі (1982), «Каця малюе» (1985), «Алена Малочка» (1990), «Партрэт у інтэр'еры» (1995), «Святар» (2002) і інш. Выразныя і маляўніча-пластычныя краявіды: «Асенні кліч» (1975), «Вязынка» (1976), «Сосны», «Студэень у Мінску» (абодва 1977), «Крыніца», «У канцы студзеня», «Напрадвесні», «Лошыца» (усе 1978), «Вясна на Дзвіне» (1979), «Радзіма» (1981), «Зіма ў Ракаве» (1982), серыі «Новае поле» (1979—82), «Лета ў Астрашыцкім» (1994), «Як быццам у сне», «Караван», «Цёплае лета» (усе 1995), «Снежань», «Сакавік», «Майскі вечар», «Зіма ў Пінску» (усе 1996), «Беларусы ў Вене» (1998). Аўтар нацюрмортаў «Цюльпаны» (1973), «Мёд» (1974), «Пасля канцэрта» (1975), «Крэсла бацькі», «Кветкі эямлі» (абодва 1978), «Вяэынка. У хаце паэта» (1982), «Учора і сёння» (1986), «Памяці 1794» (1993), «Восень» (1995), «Мой свет» (1996).

Творы Л. Дз. Шчамялёва знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і мастацкага цэнтра «Жыльбел» ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі, абласных краязнаўчых музеях Беларуі і інш[2].

ВыстаўкіПравіць

УзнагародыПравіць

  • Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

У 1993 годзе ўзнагароджаны медалем Францыска Скарыны. Узнагароджаны медалем ВДНГ СССР.[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Выстаўка твораў мастака Л. Шчамялёва, прысвечаная 50-годзю з дня нараджэння. Каталог. Мінск, 1973.
  • Леонид Дмитриевич Щемелев. Цвета времени / Сост. и автор текста Б. А. Крепак. Москва: «Советский художник», 1978. 5 с, 14 л. цв.
  • Крэпак Б. А. Леанід Шчамялёў. Мінск: «Беларусь», 1981. 56 с, цв. ил.
  • Щемелев Л. Д. Заслуженный деятель искусств Белорусской ССР Леонид Дмитриевич Щемелев. Живопись. Каталог выставки. Москва: «Советский художник», 1982. 1500 экз. 4 с, 22 л. цв.
  • Крэпак Б. А. Леанід Шчамялёў. Мінск: «Беларусь», 1989. 152 с, цв. ил. (Альбом, большой формат).
  • Шчамялёў Леанід Дзмітрыевіч. Склад. Б. Крэпак. [Мінск:] «ПрынтТым», 1997. 44 с, цв. ил.
  • Леанід Шчамялёў. Сост. А. Прилипко. Минск: «Хелмон», 1998. 2000 экз. 126 с, цв. ил. Текст парал. рус., белорус., англ. (Альбом, большой формат).
  • Леанід Шчамялёў. Мінск, 2002. Склад. С. Шчамялёва. 195 экз. 64 с.

СпасылкіПравіць

 
Леанід Шчамялёў з жонкай Святланай, персанальная выстаўка ў Музеі гісторыі Мінска, прысвечаная 90-годдзю мастака, 28 снежня 2013.