Леанід Мікалаевіч Кавалевіч

(Пасля перасылкі з Леанід Кавалевіч)

Леанід Мікалаевіч Кавалевіч (14 сакавіка 1958, с. Нова-Мікалаеўка, Сафіеўскі раён, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Леанід Мікалаевіч Кавалевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 14 сакавіка 1958(1958-03-14) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 сакавіка 1958 года ў с. Нова-Мікалаеўка Сафіеўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці (УССР).

Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працаваў рамшчыкам лесапільнага цэха, тэрмаапрацоўшчыкам цэха ДСП, вызваленым сакратаром камітэта камсамола вытворчага аб'яднання «Івацэвічдрэў»; інструктарам арганізацыйнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ, вызваленым сакратаром партыйнага камітэта вытворчага аб'яднання «Івацэвічдрэў»; загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ; дырэктарам Івацэвіцкага раённага вытворчага аб'яднання ЖКГ, генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства ЖКГ, генеральным дырэктарам дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».

З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі», двума юбілейнымі медалямі, знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага. Двойчы ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года» ў Брэсцкай вобласці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

Спасылкі правіць