Леанід Станіслававіч Кучук

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Леанід Кучук)

Леанід Станіслававіч Кучук (нар. 27 жніўня 1959, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У 2013 годзе быў прызнаны футбольным трэнерам года Беларусі.

Футбол
Леанід Кучук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Леанід Станіслававіч Кучук
Нарадзіўся 27 жніўня 1959(1959-08-27) (65 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 176 см[1]
Вага 70 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1979 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 0 (0)
1980—1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Гомсельмаш (Гомель) 249 (6)
1989—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 101 (1)
1992—1994 Беларусь Маладзечна 61 (2)
1995—1997 Беларусь Атака (Мінск) 51 (0)
1995—1998   Беларусь Атака-Спорт (Мінск) 16 (1)
1998 Беларусь Дынама-93 (Мінск) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) трэнер
1998 Беларусь Дынама-93 (Мінск)
1998 Беларусь Маладзечна
2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск) трэнер
2004—2010 Малдова Шэрыф (Ціраспаль)
2010 Расія Салют (Белгарад)
2011—2012 Украіна Арсенал (Кіеў)
2013 Расія Кубань (Краснадар)
2013—2014 Расія Лакаматыў (Масква)
2014—2015 Расія Кубань (Краснадар)
2017 Украіна Сталь (Кам’янскэ)
2017 Расія Растоў
2019 Украіна Рух (Львоў)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск)
2021—2023 Украіна Рух (Львоў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Леаніда Кучука, Аляксей, таксама з’яўляецца футбалістам і трэнерам.

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў футбольную кар’еру ў мінскім «Тарпеда», затым у «Дынама». У 1979 годзе знаходзіўся ў складзе «бела-блакітных» на чэмпіянаце СССР, але не правёў за клуб ніводнага матча. З 1980 па 1988 гады гуляў за гомельскі «Гомсельмаш» у Другой лізе. З 1989 года па 1991 год гуляў у клубе КІМ з Віцебска. За каманду згуляў 101 матч і забіў 1 гол. У 1990 годзе працаваў трэнерам у клубе. З 1992 года выступаў у чэмпіянаце Беларусі. З 1992 па 1994 год гуляў у «Маладзечна», у 1995—1997 гадах — за «Атаку-Аўру». Завяршыў кар’еру ў клубе «Дынама-93» у 1998 годзе.

Трэнерская кар’ера

правіць

У 1998 годзе ў 2 гульнях кіраваў мінскім «Дынама-93», які абедзве гэтыя гульні прайграў з агульным лікам 0:8. У тым жа годзе ўзначальваў «Маладзечна», які ў выніку заняў у чэмпіянаце перадапошняе 14-е месца. У 2003 годзе працаваў старшым трэнерам у мінскім «Лакаматыве».

«Шэрыф»

правіць

З 2004 па 2010 год узначальваў малдаўскі «Шэрыф», з якім стаў уладальнікам шматлікіх тытулаў. У сезоне 2009/10 «Шэрыф» выступаў у Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы. У першым турніры клуб дайшоў да раўнда плэй-оф, прайграўшы «Алімпіякосу» ў двух матчах. У Лізе Еўропы «Шэрыф» гуляў у групе H, заняў трэцяе месца, выйграўшы 1 матч, 2 звядучы ўнічыю і 3 прайграўшы. У студзені 2010 пакінуў сваю пасаду[2].

«Салют»

правіць

18 мая 2010 года быў прызначаны галоўным трэнерам белгарадскага «Салюта», змяніўшы на гэтай пасадзе Міраслава Рамашчанку[3]. У першым жа матчы пры Кучуку клуб перамог «Жамчужыну-Сочы» з лікам 1:0. Пры Леанідзе клуб не паказваў выбітных вынікаў, пры новым трэнеры «Салют» выйграў 3 матчы, два звёў унічыю і 9 разоў прайграў. 23 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[4]. Пасля 25-га тура «Салют» займаў перадапошняе месца ў чэмпіянаце.

«Арсенал» Кіеў

правіць

У чэрвені 2011 быў прызначаны галоўным трэнерам кіеўскага «Арсенала»[5]. У сезоне 2011/12 упершыню ў гісторыі клуб заваяваў права ўдзелу ў еўракубках. Да канца 2012 года «Арсенал» страціў двух спонсараў клуба, і было прынята рашэнне аб скарачэнні бюджэту; клуб выказаў намер разарваць кантракты з пяццю ігракамі клуба з найбольшым заробкам. 1 студзеня 2013 клуб і Кучук скасавалі кантракт «па ўзаемнай згодзе».

«Кубань»

правіць

9 студзеня 2013 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера «Кубані»[6], якая ішла перад зімовай паўзай у чэмпіянаце на 4 месцы. Пад кіраўніцтвам Кучука каманда набрала 19 ачкоў у 11 матчах (пры гэтым не пацярпела ніводнага паражэння), чаго хапіла для ўтрымання 5-га месца ў чэмпіянаце Прэм’ер-лігі і першаму ў гісторыі клуба траплення ў еўракубкі — у Лігу Еўропы. Перад пачаткам новага сезона кіраўніцтва каманды прапанавала трэнеру новы трохгадовы кантракт, і заявіла на афіцыйным сайце, што кантракт з Кучуком падоўжаны на тры гады. Аднак, праз нейкі час Кучук абвясціў, што супрацоўніцтва з «Кубанню» скончана 31 мая, а яго ўмовы для новага кантракта кіраўніцтвам не прынятыя.

«Лакаматыў» Масква

правіць

16 чэрвеня 2013 года з’явілася інфармацыя аб яго прысутнасці на трэніроўцы маскоўскага «Лакаматыва». 17 чэрвеня правёў першую трэніроўку «Лакаматыва», а 19 чэрвеня быў афіцыйна прадстаўлены як галоўны трэнер каманды. Па заканчэнні сезона 2013/14 клуб фінішаваў на 3-м месцы, стаўшы бронзавым прызёрам упершыню з 2006 года. Перад сезонам 2014/15 лідары каманды Мубарак Бусуфа і Ласана Дыяра з-за канфлікту з Кучуком, самавольна пакінулі каманду. З пачаткам сезона сітуацыя ў камандзе працягвала пагаршацца, трэнер адкрыта канфліктаваў з усімі футбалістамі каманды, у тым ліку праз прэсу. Пагасіць канфлікт не ўдалося і на фоне рэзкага падзення вынікаў. 15 верасня 2014 года Леанід Кучук быў адхілены ад працы на пасадзе галоўнага трэнера «Лакаматыва»[7]. 10 кастрычніка 2014 года, не жадаючы плаціць кампенсацыю, «Лакаматыў» у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з трэнерам з-за прагулу трэніроўкі. Кучук прадставіў відэазапіс, з якога вынікае, што на трэніроўку яго не пусціла ахова[8]. Верагоднасць запісу выклікала вялікія сумневы, прэзідэнт «Лакаматыва» Вольга Смародская назвала яе пастановачнай. Пасля звальнення Кучук падаў скаргу ў РФС з патрабаваннем у кампенсацыі яму 4,86 млн еўра[9]. Палата РФС па вырашэнні спрэчак у выніку вынесла рашэнне аб кампенсацыі ў памеры 1,8 млн еўра[10].

Вяртанне ў «Кубань»

правіць

17 лістапада 2014 года Кучук зноў стаў галоўным трэнерам «Кубані», падпісаўшы кантракт на два гады[11]. Аднак, пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста вынікі каманды значна пагоршыліся, і з зоны еўракубкаў яна апусцілася ў ніжнюю частку турнірнай табліцы. Разам з «Кубанню» Кучук змог дайсці да фіналу Кубка Расіі, дзе саступіў свайму былому клубу «Лакаматыву» (1:3). Пасля гэтага «Кубань» скасавала кантракт з Кучуком па ўзаемнай згодзе бакоў[12].

«Сталь»

правіць

Пасля зыходу з «Кубані» Кучук на працягу 1,5 гадоў заставаўся без працы. У снежні 2016 года быў адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак у студзені 2017 года ўзначаліў украінскі клуб «Сталь» з Кам’янскага[13]. Разам са «Сталлю» заняў 8-е месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе 2016/17. У канцы мая 2017 года цікавасць да Кучука стаў праяўляць расійскі «Растоў», і 6 чэрвеня было абвешчана аб зыходзе Кучука са «Сталі»[14].

«Растоў»

правіць

9 чэрвеня 2017 года быў афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам «Растова»[15]. Пасля паспяховага пачатку «Растоў» стаў выступаць горш, не атрымліваючы перамогі ў 11 матчах Прэм’ер-лігі запар. 6 снежня 2017 года было абвешчана аб адстаўца Кучука з растоўскага клуба[16].

1 лютага 2019 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кучука на пасаду галоўнага трэнера «Руха» з Вынныкаў[17]. У ліпені таго ж года клуб пераехаў у Львоў. Сезон 2018/19 каманды скончыла на 11-м месцы ў Першай лізе, а ў сезоне 2019/20 ішла на першым радку табліцы. У снежні 2019 года Кучук пакінуў «Рух» па пагадненні бакоў[18].

«Дынама» Мінск

правіць

22 красавіка 2020 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кучука галоўным трэнерам мінскага «Дынама»[19]. У маі 2021 года Леанід Кучук падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера пасля паражэння ад брэсцкага «Руха» (0:1)[20], у чэрвені афіцыйна пакінуў клуб[21].

Вяртанне ў «Рух»

правіць

У жніўні 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам львоўскага «Руха», які на гэты час ужо выйшаў у Прэм’ер-лігу[22]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года[23].

Зноскі

  1. а б https://www.teams.by/-/player-3119/
  2. Кучук покинул пост главного тренера «Шерифа» (руск.)(недаступная спасылка). Чемпионат.ру. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2010. Праверана 25 ліпеня 2010.
  3. Леонид Кучук назначен главным тренером «Салюта» (руск.)(недаступная спасылка). Чемпионат.ру. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2010. Праверана 25 ліпеня 2010.
  4. Кучук подал в отставку с поста главного тренера «Салюта» (руск.)(недаступная спасылка). Чемпионат.ру. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2010. Праверана 23 жніўня 2010.
  5. Кучук — новый тренер Арсенала
  6. Леонид Кучук представлен команде (руск.). Официальный сайт ФК «Кубань» (9 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 2013-1-9.
  7. championat.com. Смородская отстранила Кучука от работы в должности главного тренера «Локомотива» (15 верасня 2014).
  8. «Локомотив» уволил Леонида Кучука за прогул
  9. Председатель Палаты по разрешению споров РФС: «Кучук хочет получить от „Локомотива“ 4,86 млн евро»
  10. «Локомотив» выплатит Кучуку 1,8 млн евро компенсации
  11. Леонид Кучук возглавил «Кубань»
  12. «Кубань» подтвердила расторжение контракта с Кучуком
  13. Леонид Кучук официально возглавил "Сталь"
  14. «Сталь» объявила об уходе Кучука
  15. Леонид Кучук официально возглавил "Ростов"
  16. "Ростов" подтвердил отставку Кучука
  17. Леонид Кучук официально возглавил украинский "Рух"
  18. Украинский «Рух» подтвердил отставку Кучука
  19. Официально: Леонид Кучук - главный тренер минского "Динамо"
  20. Футбол. Леонид Кучук подал в отставку с поста главного тренера минского "Динамо"
  21. Минское "Динамо" сообщило, что контракт с Леонидом Кучуком расторгнут по соглашению сторон
  22. Футбол. Леонид Кучук вновь возглавил львовский "Рух"
  23. Львовский "Рух" уволил Леонида Кучука с поста главного тренера (руск.). football.by (19 сакавіка 2023). Праверана 21 сакавіка 2023.

Спасылкі

правіць