Леанід Леанідавіч Іваноў

Леанід Леанідавіч Іваноў (14 кастрычніка 1940, Магілёў — 1 верасня 2009) — беларускі музыкант і дырыжор, дацэнт.

Леанід Леанідавіч Іваноў
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1940(1940-10-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 2009(2009-09-01) (68 гадоў)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі выкладчык універсітэта, музыкант, дырыжор
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1964 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і быў накіраваны на працу ў Магілёўскае музычнае вучылішча імя Рымскага-Корсакава. З 1966 года працаваў намеснікам дэкана па вучэбнай рабоце, а з 1973 года — дырэктарам музвучылішча. У 1990 годзе адкрыўся педагагічны факультэт філіяла Беларускай акадэміі музыкі, і Л. Л. Іваноў стаў яго дэканам, на працягу 8 гадоў ажыццяўляў кіраванне дзвюма вучэбнымі ўстановамі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Узнагароды правіць

Заслужаны выкладчык БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. За высокія дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці ў 2000 годзе Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў музыканту Ганаровае званне «Чалавек года». У 2003 годзе Л. Л. Іванову прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Музычнае мастацтва», у 2008 годзе — ганаровае званне «Народны артыст Беларусі».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены ў 2003 года[1][2].

Зноскі

  1. Іваноў Леанід Леанідавіч
  2. Іваноў Леанід Леанідавіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 28 кастрычніка 2020.

Літаратура правіць

  • Бакланова, Л. Маэстро Иванов — прославил Могилёв / Л. Бакланова // Веснік Магілева. — 2003. — 25 июня.
  • Зинькевич, Л. Леонид Иванов стал народным! // Днепровская неделя. — 2008. — 22 окт. — С. 1, 8.
  • Иванов Леонид Леонидович // Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. Вып. 2002. — Мінск, 2002. — С. 148.
  • Іваноў Леанід Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Іваноў Леанід Леанідавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 551. — 702 с. — 9 500 экз.
  • Маэстро Леонид Иванов — Почётный гражданин города Могилёва // Веснік Магілёва. — 2003. — 25 чэрв.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 323. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.

Спасылкі правіць