Леанід Міхайлавіч Лаўроўскі

Леанід Міхайлавіч Лаўроўскі (сапраўднае прозвішча — Іваноў; 19051967) — савецкі артыст балета, балетмайстар, харэограф і педагог. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1946, 1947, 1950).

Леанід Міхайлавіч Лаўроўскі
Дата нараджэння 5 (18) чэрвеня 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1967(1967-11-26)[1][2][…] (62 гады) ці 27 лістапада 1967(1967-11-27)[3] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Міхаіл Леанідавіч Лаўроўскі[d]
Адукацыя
Прафесія харэограф, артыст балета, балетмайстар
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0492264
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Леанід Міхайлавіч Іваноў нарадзіўся 5 (18) чэрвеня 1905 у Санкт — Пецярбургу. З 1922 па заканчэнні Петраградскага харэаграфічнага вучылішча артыст ЛАТОБ імя С. М. Кірава. З 1927 займаецца балетмайстарскай дзейнасцю. У 1935—1938 гадах — мастацкі кіраўнік балетнай трупы ЛМАТОБ, у 1938—1944 гадах -ЛАТОБ імя С. М. Кірава, у 1942—1943 гадах — АрмАТОБ імя А. А. Спендыярава (Ерэван). У 1944—1964 гадах — галоўны балетмайстар ДАВТ. У 1964—1967 гадах — прафесар МАХУ. У 1948—1967 гадах выкладаў у ГІТІСе (з 1952 года — прафесар). Арганізаваў першую ў краіне трупу «Балет на лёдзе» (1959) (у 1959—1964 — галоўны балетмайстар). Л. М. Лаўроўскі памёр 27 лістапада 1967 года, (па іншых крыніцах — 26 лістапада), падчас гастроляў у Парыжы. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 3).

Зноскі

  1. а б в г https://global.britannica.com/biography/Leonid-Lavrovsky
  2. а б в Лавровский Леонид Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 20 верасня 2019.