Леанід Міхайлавіч Рабцаў

Леанід Міхайлавіч Рабцаў (нар. 1955, в. Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Леанід Міхайлавіч Рабцаў
Дата нараджэння 1955
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці суддзя, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2001)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара.

З 2003 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года — дэкана факультэта права гэтай ВНУ.

Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год)[1].

Зноскі