Леанід Паўлавіч Ліпінскі
Леанід Паўлавіч Ліпінскі (10 лістапада 1921, в. Казусёўка Клімавіцкага раёна — 7 верасня 1982) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1974).
Леанід Паўлавіч Ліпінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1982 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1948). Працаваў намеснікам дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску, з 1952 старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. 3 1966 у Беларускім політэхнічным інстытуце.
Даследаваў сялянскі рух на Беларусі ў 1900—1917 гадах, станаўленне і развіццё капіталізму ў беларускай вёсцы, сацыяльнае расслаенне сялянства, сталыпінскую аграрную рэформу на Беларусі, прамысловасць, гандаль, гарадское кіраванне, жыллёва-камунальную гаспадарку Мінску ў пачатку XX ст. і іншае. Адзін з аўтараў «Гісторыі Мінска» (1967), «Нарысаў гісторыі прафсаюзаў Беларусі (1905—1969 гг.)» (1970).[1]
ТворыПравіць
КнігіПравіць
- Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 — февраль 1917 гг.) / Л. П. Липинский, Е. П. Лукьянов; Академия наук БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1964. — 258 с.
Зноскі
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 556
ЛітаратураПравіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.