Леанід Рыгоравіч Брыч
Леанід Рыгоравіч Брыч (нар. 12 снежня 1958, в. Заплессе, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Леанід Рыгоравіч Брыч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
12 снежня 1958 (65 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг.
Працаваў тэхнолагам, начальнікам аддзела грамадскага харчавання ўпраўлення працоўнага забеспячэння «Галоўпалессеводбуд» г. Пінска, дырэктарам Пінскага трэста сталовых і рэстаранаў, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Надзея-Пінск», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» г. Брэста.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Беларускай патрыятычнай партыі.
Узнагароды
правіць- медаль «За працоўную доблесць»,
- ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,
- ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку і сына.