Леанід Рыгоравіч Краснеўскі

Леанід Рыгоравіч Краснеўскі (нар. 27 жніўня 1938, г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004). Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (2003).

Леанід Рыгоравіч Краснеўскі
Дата нараджэння 27 жніўня 1938(1938-08-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1960).

З 1960 года канструктар, кіраўнік групы аўтаматыкі СКБ МАЗ. З 1974 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута надзейнасці машын АН БССР. З 1986 года загадчык лабараторыі двайнога падпарадкавання ІНДМАШ-МАЗ. З 1993 года намеснік дырэктара Навуковага цэнтра праблем механікі машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2001 года в.а. дырэктара, дырэктар гэтага цэнтра.

У 2002—2006 гадах дырэктар Інстытута механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2006—2008 гадах в.а. намесніка дырэктара, з 2008 года загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне машынабудавання, тэорыі і тэхнікі аўтаматычнага кіравання мабільнымі машынамі. Стварыў навуковыя асновы кіравання шматступеннымі зубчастымі механізмамі зменнай структуры, якія базуюцца на ідэях і метадах тэхнічнай кібернетыкі. Прапанаваў агульныя метады аналізу і сінтэзу дыскрэтных сістэм кіравання перадаткавымі механізмамі, аналізу іх паводзін пры тыпавых адмовах, сінтэзу надзейных гідрасхем з зададзенымі ўзроўнямі бяспекі і жывучасці. Тэарэтычна прадказаў структурна абумоўленую магчымасць аварыйных адмоваў такіх сістэм, пацверджаную пасля практыкай масавай эксплуатацыі аўтамабіляў з аўтаматычнымі трансмісіямі вядучых фірмаў ЗША і Японіі. На гэтай тэарэтычнай базе ўпершыню вырашана ў агульным выглядзе задача сінтэзу сістэм кіравання шматступеннымі трансмісіямі адвольнай структуры. Створаны інжынерны апарат сінтэзу, адэкватны класічным метадам сінтэзу гэтых механізмаў.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. манаграфіі, 84 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.

Бібліяграфія правіць

  • Управление многоступенчатыми гидромеханическими передачами мобильных машин. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990.
  • The Synthesis Method of Electrohydraulic Schemes of Mechatronic Control Systems for Hydromechanical Transmissions // SAE 2003 World Congress. SAE Technical Paper Series 2003-01-0319.
  • The Fundamental Aspects of the Structural Theory of Multispeed Transmissions Control // SAE 2005 Transactions Journal of Passenger Cars: Mechanical Systems. Paper 2005-01-1598.

Зноскі

Спасылкі правіць