Леанід Сцяпанавіч Вялічка
Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. 1925, Старобін) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)[2], ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.
Леанід Сцяпанавіч Вялічка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1925 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, стаматолаг, навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | артапедычная стаматалогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1980) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3[3].
З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута[3].
З 1967 па 1993 гады загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ[3].
Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час[3].
УзнагародыПравіць
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку[3].
- Значок «Выдатнік аховы здароўя»
- Значок «Вынаходнік СССР»
- Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ордэн Айчыннай вайны і 15 медалёў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
СпасылкіПравіць
- Величко Леонид Степанович (руск.)
- Леанід Сцяпанавіч Вялічка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»