Леанід Сямёнавіч Мальцаў
Леанід Сямёнавіч Мальцаў (нар. 29 жніўня 1949, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1996—1997, 2001—2009), дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (з 2009).
Леанід Сямёнавіч Мальцаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Леанід Сямёнавіч Мальцаў | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Боечка | ||||||
Пераемнік | Анатоль Лапо | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Юрый Жадобін | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Мяжуеў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Чумакоў | ||||||
Пераемнік | Юрый Жадобін | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Анатоль Касценка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Чумакоў | ||||||
Нараджэнне |
29 жніўня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар палітычных навук[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1967—2016 | ||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||
Род войскаў | сухапутныя войскі | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | 28-ым армейскім корпусам, Генеральным штабам ВС Беларусі, Міністэрствам абароны Беларусі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1967 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1971 г. — Кіеўскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча (з адзнакай). Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1979 г. скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе, праходзіў службу ў Далёкаўсходняй ваеннай акруге. У 1992 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў (з адзнакай) і прызначаны першым намеснікам камандуючага агульнавайскавой арміяй Беларускай ваеннай акругі.
Ва Узброеных сілах Беларусі займаў пасады камандзіра корпуса, начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны.
У 1996 г. прызначаны міністрам абароны Беларусі. На гэтай пасадзе прабыў да 1997 г., калі быў прызначаны першым намеснікам начальніка штаба па каардынацыі ваенная супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. У 1999 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность органов военного управления по поддержанию и укреплению воинской дисциплины». У 2000—2001 гг. — намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі РБ. У 2001 г. зноў прызначаны на пасаду міністра абароны. У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Стратэгія ваеннага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у сучасных умовах»[1].
Са снежня 2009 г. прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
2 лістапада 2013 г. быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[3]
27 снежня 2016 года быў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і звольнены з ваеннай службы ў адстаўку па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення[4].
3 5 красавіка 2017 года займае пасаду прарэктара па інавацыйнай і навуковай працы Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО»[5].
У студзені 2019 г. узначаліў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце[6].
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (26 чэрвеня 2002)[7].
Зноскі
- ↑ [ https://news.tut.by/society/538879.html Архівавана 14 красавіка 2017. Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО"]
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Мальцаў вызвалены ад пасады старшыні Дзяржпагранкамітэта (руск.). Белта (27 снежня 2016).
- ↑ Экс-глава Минобороны и Госпогранкомитета стал проректором "МИТСО" (руск.)(недаступная спасылка). www.tut.by (10 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 11 красавіка 2017.
- ↑ Высоцкая, Дарья. Леонид Мальцев нашел новую работу (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (4 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2002 года № 335 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»
Спасылкі
правіць- «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 14 верасня 2010.
- Старонка на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Архівавана 6 красавіка 2015.