Леанід Георгіевіч Сініцын

(Пасля перасылкі з Леанід Сініцын)

Леанід Георгіевіч Сініцын (нарадзіўся 28 ліпеня 1954, Полацк) — беларускі палітык.

Леанід Сініцын
1-ы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 10 кастрычніка 1995
Пераемнік Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
з верасень 1990
Нараджэнне 28 ліпеня 1954(1954-07-28) (69 гадоў)
Жонка Вольга Балычэўцава
Адукацыя
Прафесія будаўнік
Дзейнасць палітык

Сям’я правіць

Бацька — Георгій Аляксеевіч Сініцын, рускі, ваенны, маці — Кацярына Фёдараўна Сініцына (дзявочае прозвішча Карпенка), беларуска, працавала ў харчовай прамысловасці. Жонка — Вольга Аляксееўна Балычэўцава (нарадзілася 28 ліпеня 1954, Полацк). Пазнаёміліся ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце. Жонка мае міжнародны сертыфікат, які дае права працаваць у эканамічнай і фінансавай сферы. Працуе галоўным эканамістам у «Міжгандальбанка» (Мінск). Сын, Аляксей Сініцын скончыў БДУ, працуе ў «БелАвія». Валодае англійскай і кітайскай мовамі.

Ранняя біяграфія правіць

Скончыў СШ № 4 горада Полацка. Пасля заканчэння школы (1971) пайшоў працаваць на Полацкую мэблевую фабрыку. У 1972 паступіў у Наваполацкі політэхнічны інстытут, дзе атрымаў прафесію будаўніка і пазнаёміўся з будучай жонкай, Вольгай. Пасля заканчэння НПІ ў 1977 паехаў па размеркаванні працаваць майстрам у трэст № 17 «Лаўсанбуд» (Магілёў). У 1987 перайшоў на працу ў апарат Магілёўскага абкама КПБ, дзе паўтары гады прарабіў інструктарам, затым быў прызначаны галоўным інжынерам Трэсту № 17 «Лаўсанбуд».

Палітычная дзейнасць правіць

У верасні 1990 абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, дзе да 1994 працаваў намеснікам старшыні сталае камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёва-камунальнае гаспадаркі. У сакавіку 1994 узначаліў перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі і за кароткі час змог стварыць эфектыўную структуру па зборы подпісаў і вядзенні агітацыйнае працы. Быў фактычным аўтарам перадвыбарчае праграмы А. Лукашэнкі. Пасля перамогі А. Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, у ліпені 1994-кастрычніку 1995 стаяў на чале Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У кастрычніку 19956 жніўня 1996 намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. У якасці віцэ-прэм’ера адказваў за будаўніцтва, сувязь, транспарт, жыллёва-камунальную гаспадарку краіны, а таксама за супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

Як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, затым віцэ-прэм’ер, праявіў сябе ў якасці паслядоўнага прыхільніка эканамічнае інтэграцыі і палітычнага саюза Беларусі і Расіі.

Пазней Леанід Сініцын расказаў, што ён быў аўтарам герба і сцяга, і за яго подпісам эскізы пайшлі ў Цэнтарвыбаркам[1] напярэдадні рэферэндуму ў Беларусі (1995), па выніках якога былі ўстаноўлены новыя Дзяржаўнага сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Пасля адстаўкі яго запрасілі працаваць намеснікам генеральнага дырэктара ў Федэральную фінансава-прамысловую групу Упраўлення справамі прэзідэнта Расіі. Працаваў дарадчыкам у спецыялізаваных банках (ІнтэрТЭКбанк, «Банк высокіх тэхналогій»). Старшыня аргкамітэта па стварэнні некамерцыйнага расійска-беларускага Фонду сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва.

З 2001 года — віцэ-прэзідэнт беларускага грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».

Ізноў з’явіўся на беларускім палітычным гарызонце ў 2001 годзе з ініцыятывай збору подпісаў за прызнанне міжнароднай грамадскасцю легітымнасці Палаты прадстаўнікоў другога склікання.

Прымаў удзел у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2001 года. Выбыў з перадвыбарнай гонкі пасля таго, як не набраў неабходнай колькасці подпісаў выбаршчыкаў і не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата.

Зноскі

Спасылкі правіць