Леанід Уладзіміравіч Сіліч

Леанід Уладзіміравіч Сіліч (нар. 26 сакавіка 1954, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Леанід Уладзіміравіч Сіліч
Дата нараджэння 26 сакавіка 1954(1954-03-26) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1976 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «архітэктура» (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, В. М. Саламеннік, М. М. Гайдукевіч). У 19761977 гадах працаваў у Гродзенскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект»; у 19771994 гадах у «Ваенпраекце» № 92; у 19941996 гадах у беларуска-аўстрыйскім СП «Дызайн-цэнтр Валор»; у 19962003 гадах праектна-вытворчае прадпрыемства «Тэктон»; з 2003 года ў інстытуце «Гроднасельбудпраект».

Член БСА з 2003 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: дом культуры з залай на 300 месцаў у в. Васілішкі Шчучынскага раёна (20052008; сааўтары Л. Сянчыла, Т. А. Маркевіч); прыбудова да будынка заводакіраўніцтва Гродзенскага шклозавода па вул. Суворава ў г. Гродна (20022008; сааўтар Сіліч); рэканструкцыя з пашырэннем адміністрацыйнага будынка ў в. Васілішкі Шчучынскага раёна (20052007; Г. Р. Драб, Захарэвіч); прамтаварная крама па вул. Антонава ў г. Гродна (20002008); пункт аўтаматызацыі Лідскіх электрасетак па вул. Ігнатава ў г. Ліда (1992—1995); праекты забудовы жылых пасёлкаў для перасяленцаў з зоны Чарнобыльскай АЭС у в. Побалава, Ціхінічы, Забалацце Рагачоўскага раёна, в. Рэкта Жлобінскага раёна, в. Азёры Гродзенскага раёна (1986, 1990; сааўтар М. А. Сальнікаў); праекты мікрараёнаў сядзібнай жылой забудовы Зарыца, Зарыца-2, Зарыца-З у г. Гродна (1987—1991; сааўтары А. С. Пархута, М. А. Сальнікаў); добраўпарадкаванне цэнтральнай плошчы ў г. Дзятлава. Аўтар праекта з удзелам архітэктараў А. С. Пархута, Б. В. Шмыга, Л.  ХахракоўКупрацэвіч (1998—2003); рэканструкцыя жылой забудовы па вул. Леніна ў г. Ваўкавыску (2004; сааўтары Л. І. Філітовіч, В. Стаяк, Л.  Хахракоў, Папоў, Т. А. Маркевіч); комплекс будынкаў машыннага двара ў в. Васілішкі Шчучынскага раёна (2005—2008; сааўтары Т. Лось, Л. І. Філітовіч, В. Стаяк, А. Л. Шапялевіч).

Літаратура правіць

  • Силич Леонид Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)