Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч

Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч (нар. 20 лютага 1951, в. Чарнякі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч
Нараджэнне 20 лютага 1951(1951-02-20) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць урач
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, вучоны заатэхнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка, галоўным заатэхнікам калгаса «Чырвоны сцяг» Шчучынскага раёна, галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Шчучынскага райвыканкама. Быў першым намеснікам старшыні Шчучынскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага райвыканкама, старшынёй калгаса імя У. І. Леніна Шчучынскага раёна. Займаў пасаду старшыні Зэльвенскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За воінскую доблесць. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра ІльічаЛеніна», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі