Леанід Сяргеевіч Ханкевіч
Леанід Ханкевіч (нар. 21 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Куявяк» з Коваля.
Поўнае імя | Леанід Сяргеевіч Ханкевіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 жніўня 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 года перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сезонаў выступаў у Першай лізе, дзе стаў адным з асноўных нападнікаў.
У сакавіку 2017 года перайшоў у мінскі «Прамень»[2]. У сезоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сезона саступіў першынства аднаклубніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 года разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сезона, аднак у лютым 2018 года накіраваўся ў «Белшыну»[3], якой у выніку быў аддадзены ў арэнду.
У чэрвені 2018 года датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»[4] і пазней быў заяўлены за каманду на другую палову сезона ў Вышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года адправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку папоўніў склад каманды[5]. Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выхадзіў на поле з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[6].
У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»[7]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[8].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[10]. Пасля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»[11], дзе звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[12].
У лютым 2022 года далучыўся да польскага клуба «Улацлавія»[13], а летам перабраўся ў «Куявяк» з Коваля[14].
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | 14 | 0 | |
2012 (2) | Д3 | Смалявічы-СТІ | 8 | 1 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 11 | 1 | |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 25 | 3 | |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 27 | 7 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 24 | 2 | |
2017 | Д2 | Прамень | 30 | 15 | |
2018 (1) | Д2 | Белшына | 8 | 3 | |
2018 (2) | Д1 | Прамень | 10 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Дняпро | 12 | 1 | |
2019 (2) | Д1 | Гарадзея | 2 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 14 | 3 | |
2021 (1) | Д1 | Смаргонь | 9 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Хваля | 12 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Крыніцы
правіць- ↑ https://teams.by/leonid-khankevich/player-2734/
- ↑ Леонид Ханкевич сменит "Смолевичи-СТИ" на "Луч"
- ↑ Ханкевич находится на просмотре в «Белшине»
- ↑ Ханкевич досрочно вернулся в "Луч" из аренды в "Белшине"
- ↑ "Дняпро" расстался с Ханкевичем, который перейдет в "Городею"
- ↑ По окончании срока действия контракта "Городею" покинул нападающий Леонид Ханкевич
- ↑ Леонид Ханкевич присоединился к команде «Смолевичи» Архівавана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Футболисты покидают "Смолевичи"
- ↑ Ханкевич и Бондаренко перешли в "Сморгонь"
- ↑ Ханкевич и Бондаренко ушли из "Сморгони"
- ↑ Ханкевич подписал контракт с "Волной"
- ↑ "Волна" расторгла соглашения с Елезаренко и Ханкевичем
- ↑ Sparing Włocłavia Włocławek - Kujawiak Kruszyn 13:2. Pierwsze transfery
- ↑ Самые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский "минор"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА