Леан Людвік Сапега
Князь Леан Людвік Сапега (18 верасня 1803, Варшава — 1 верасня 1878, Красічын) — польскі, галіцкі палітык і грамадскі дзеяч з літоўска-польскага роду Сапегаў[7]. Патомны член аўстрыйскай Палаты Паноў , першы маршалак Галіцкага Сейма (1861-75), уладальнік Красічынскага замка (з 1835). Заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах.
Леан Людвік Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Leon Ludwik Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 верасня 1803[1] ці 18 верасня 1802[2] |
||||||
Смерць |
1 верасня 1878 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Аляксандр Антоні Сапега[1] | ||||||
Маці | Ганна Ядвіга з Замойскіх[d][1] | ||||||
Жонка | Ядвіга з Замойскіх[d][3][1] | ||||||
Дзеці | Адам Станіслаў Сапега[d][4][5], Цэлестына з Сапегаў[d][5], Марыя з Сапегаў[d][5], Уладзімір Сапега[d][5], Соф’я з Сапегаў[d][5], Леан Сапега[d][5], Тэрэза з Сапегаў[d][6] і Уладзіслаў Сапега[d][6] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1830—1831 гадоў, азначаны ордэнам Virtuti Militari. Пазней займаўся палітычнай, эканамічнай і грамадскай дзейнасцю ў Галіцыі, быў прыхільнікам арганічнай працы .
Бацька Адама Станіслава Сапегі і дзед кардынала Адама Стафана Сапегі.
Біяграфія
правіцьПаходжанне і дзяцінства
правіцьПрадстаўнік коданьскай лініі літоўскага магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Другі сын мечніка Варшаўскага княства, шамбеляна і ад’ютанта Напалеона I, польскага навукоўца і палітыка князя Аляксандра Антонія Сапегі (1772—1812) і Ганны з Замойскіх (1780—1859)[8], швагер знакамітага князя Адама Чартарыйскага. Дзяцінства з маці і сястрой правёў у Парыжы.
Адукацыя і маладыя гады
правіцьАтрымаўшы хатнюю адукацыю, Леан паступіў у Першы варшаўскі ліцэй[9]. Пасля яго заканчэння з 1820 па 1824 год Леан Людвік Сапега вывучаў права і эканоміку ў Парыжы і Эдынбургу. Па заканчэнні навучання пачаў працу чыноўнікам у Міністэрстве фінансаў Царства Польскага[9].
У лістападзе 1827 года Леон разам з міністрам Францыскам Друцкім-Любецкім адправіўся ў Пецярбург. 24-гадовага князя прыкмеціў Мікалай I і надаў яму чын камергера[9]. Сапегу чакала бліскучая кар’ера пры двары расійскага імператара[9].
У пачатку вызваленчага паўстання (1830—1831) у Царстве Польскім Народны Савет адправіў Леана ў Францыю і Вялікабрытанію з дыпламатычным даручэннямі, спрабуючы атрымаць як маральную, так і матэрыяльную дапамогу[10]. Але, не атрымаўшы, акрамя славеснай, ніякай дапамогі, ён вярнуўся ў мяцежную Варшаву і ўступіў афіцэрам у кавалерыйскі корпус Двярніцкага ў званні капітана артылерыі. 14 лютага адбылася бітва пад Сточакам , дзе царскі генерал барон Фрыдрых Каспар фон Гейсмар са сваёй 3000-най 2-й конна-егерскай брыгадай быў разбіты атрадам Юзафа Двярніцкага ў 2500 чалавек. Пры гэтай бітве эскадрон Леана Сапегі адбіў у егераў 11 гармат. У напад яго ўланы ляцелі не з крыкамі «Ура!», а з песняй «Мазуркі Дамброўскага», напісанай сябрам яго бацькі — Юзафам Выбіцкім у 1797 годзе[10]:
Jeszcze Polska nie zginęła,
Kiedy my żyjemy.
Co nam obca przemoc wzięła,
Szablą odbierzemy.
За адвагу ў гэтым баі Л. Сапега ўзнагароджаны ордэнам за вайсковую доблесць Virtuti Militari[10].
Таксама быў сярод абаронцаў Варшавы ад рускіх войскаў (6/7 верасня 1831).
Па здушэнні паўстання расійскія ўлады канфіскавалі ўсе маёнткі князя Леана Сапегі, якія знаходзіліся на расійскай тэрыторыі[9], у тым ліку Тэафіпаль у 1835 годзе. Страціўшы даўнюю рэзідэнцыю Сапегаў у Кодні на Берасцейшчыне, мусіў перабрацца на Галічыну, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі.
Сталыя гады
правіцьНабыў Красічын , куды перанёс сядзібу роду, і іншыя маёнткі пад Пшэмыслем. Леан Людвік быў выдатным палітыкам і гаспадаром. Клапаціўся пра развіццё рэгіёну, пачаў будаўніцтва ткацкіх майстэрняў. Яго дзейнасць зрабіла вялікі ўнёсак у палёгку галечы і паляпшэнне побыту навакольнага насельніцтва. Займаўся асветай мясцовых жыхароў. У 1864 годзе яго жонка Ядвіга запрасіла ў Красічын Сясцёр служак , якія заняліся працай сярод беднага і неадукаванага насельніцтва. Таксама яны апекавалі над школай і прыютам для сірот.
У 1836 на Галіцкім саслоўным сейме атрымаў галіцкі «індыгенат», пазней тытул «вялікага стражніка срэбра кароннага» (ням.: Oberstandsilberkämmerer).
У 1839 годзе разам з Аляксандрам Фрэдрам прапанаваў аўстрыйскаму ўраду пабудаваць чыгунку Бохня — Львоў — Беражаны[9][11]. Гэта звязала б саляныя здабычы Татраў са збожжавым Падоллем[9]. Аднак у Вене ідэю не падтрымалі[9].
У 1848 годзе Сапега падпісаў петыцыю да імператара Фердынанда з патрабаваннем адмяніць усе сялянскія павіннасці і абвясціць ўсіх грамадзян краіны роўнымі перад законам. Каб падаць прыклад, Сапега вызваліў усіх сваіх сялян — больш за 20 000 чалавек — ад павіннасцяў[9]. У тым жа годзе ён стаў ініцыятарам стварэння польскай Цэнтральнай нацыянальнай рады , а ў наступным — адным з заснавальнікаў «Народнага дома» ў Львове[9].
У студзені 1856 года князь Леан Людвік Сапега заснаваў сельскагаспадарчую акадэмію ў сяле Дубляны, пада Львовам, якая з часам вырасла ў Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт.
У 1861 годзе Леан Людвік Сапега кантактаваў з польскімі эмігрантамі, членамі парыжскага клуба — Гатэль Ламберт . У 1863—1864 гадах князь не ўдзельнічаў у новым польскім паўстанні, але аказваў паўстанцам фінансавую дапамогу.
З 1861 па 1875 год князь Леан Людвік Сапега был маршалкам Сейма Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, таксама з’яўляўся членам Рускага сабору , старшынёй шэрагу фінансавых устаноў.
У 1862 годзе з дапамогай глобуса і шнуроўкі пераконваў англійскіх капіталістаў, што для іх выгодным з’яўляецца будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі ад Англіі ў Індыю праз Львоў. Улетку 1863 года сумесна з англічанамі заснаваў «Англа-аўстрыйскі банк». 11 студзеня 1864 года імператар Франц Іосіф I ухваліў кансорцыум Л. Л. Сапегі — Томаса Брэсі[12] на будаўніцтва чыгункі Львоў — Чарнаўцы — Ясы. Быў першым прэзідэнтам «Таварыства Львоўска-Чарнавецка-Яскай чыгункі » (назва — з 15 кастрычніка 1868 года; да гэтага, з 1 чэрвеня 1864 года — «Таварыства Львоўска-Чарнавецкай чыгункі»)
У 1867 годзе пабудаваў ва Львове ўласны палац (захаваўся да нашых дзён). Быў адным з ініцыятараў будаўніцтва чыгункі Львоў — Кракаў[13].
У 1869 годзе Юльян Лаўрыўскі ў згодзе з князем Л. Л. Сапегам, з якім зблізіўся падчас польскага паўстання 1863 года, і міністрам замежных спраў графам Фрыдрыхам Фердынандам фон Бейстам (асноўным натхняльнікам акцыі, абраным у Галіцкі Сейм Гандлёва-прамысловай палатай Бродаў) выступіў у Сейме з рэзананснай прамовай аб польска-ўкраінскім супрацоўніцтве на аснове каталіцкай духоўнасці.
Леан Людвік многа разоў абіраўся старшынёй шматлікіх фінансавых арганізацый, уключаючы Зямельнае крэдытнае таварыства, Галіцкую касу ашчаднасці і Галіцкае сельскагаспадарчае таварыства . Арганізоўваў будаўніцтва чыгунак і розных прамысловых прадпрыемстваў.
Толькі часам перадаваў свае паўнамоцтвы намеснікам: Юльяну Лаўрыўскаму , Івану Ступніцкаму , часам — мітрапаліту Спірыдону Літвіновічу[14]. Ва ўспамінах сцвярджаў моцны (спачатку — поўны) уплыў духавенства на паслоў-сялян[14].
23 сакавіка 1875 быў вызвалены ад пасады маршалка Галіцкага Сейма на падставе ўласнай заявы аб адстаўцы з 1869 года і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.
Памёр 11 верасня 1878 года ў Красічыне, быў пахаваны ў падзямеллі замкавай капліцы 14 верасня. Пахаванне было пышным з удзелам многіх заможных уласнікаў і прадстаўнікоў грамадскасці.
Уласнасць
правіцьВалодаў маёнткамі ў Журавіцы (каля Пярэмышля, набыў у 1834 годзе Журавіцу Рускую і Ляцкую з 3-ма фальваркамі), Азяранах , Ланаўцах , Більчэ-Залатым — на Падоллі (набыў на імя маці), Красічын — сваю асноўную рэзідэнцыю — з пяццю маёнткамі набыў у 1835 годзе.
Венам жонкі былі Старае Сяло і Запалаў з пяццю фальваркамі. Пазней валодаў панадворкам на вул. Шырокай (цяпер Каперніка ) у Львове, маёнткам у Раве-Рускай (1874). У 1873 годзе ўласнасць ацэньваў у 3 млн залатых гульдэнаў .
У 1866 годзе набыў папяровую фабрыку ў Чарлянах , якую затым ператварыў ў Акцыянернае таварыства, што праз некалькі гадоў абанкруцілася; страціў на гэтым 300 000 залатых гульдэнаў. Падобны лёс — у рафінерыі нафты ў Пярэмышлі, ільняной мануфактуры ў Красічыне.
Радавод і сям’я
правіцьСям’я і дзеці
правіць9 снежня 1825 года ў Пулавах ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой графіняй Ядвігай Клемянцінай Замойскай (1806—1890), дачкой ардыната графа Станіслава Косткі Замойскага (1775—1856) і Соф’і Адамаўны Чартарыйскай (1778—1837). Падчас лістападаўскага паўстання жыла ў Парыжы, пасля з мужам у Кракаве. У Львове складалася на чале многіх дабрачынных арганізацый. У сваім маёнтку Красічын у 1863 годзе зладзіла шпіталь для параненых паўстанцаў. У лютым 1864 года дапамагала сыну здзейсніць уцёкі з турмы ў Львове. Пасля смерці мужа яна паступова адышла ад грамадскага жыцця, перадаўшы клопат аб дабрачынных установах нявестцы. Памерла ў Красічыне і пахавана ў сямейным магільным склепе.
Дзеці:
- Сесілія Цэлестына Сапега (памерла ў 7 гадоў)
- Адам Станіслаў Сапега (1828—1903), кавалер ордэна Залатога Руна
- Ядвіга Сапега (памерла ў 7 гадоў)
- Марыя Соф’я Сапега (памерла ў 4 гады)
- Уладзімір Сапега (памёр у 1 год)
- Соф’я Сапега (памерла ў 16 гадоў)
- Леан Сапега (памёр у 1 год)
- Тэрэза Сапега (памерла ў 20 гадоў)
- Уладзіслаў Сапега (памёр у 3 гады)
Патомкі
правіцьНягледзячы на тое, што Леан Людвік меў адзінага сына, які дажыў да сталага ўзроста, спіс яго нашчадкаў дастаткова шырокі. Многія з іх былі выбітнымі ваеннымі і грамадскімі дзеячамі. Між іншым, сярод іх:
- Уладзіслаў Леан Сапега — польскі землеўладальнік і грамадскі дзеяч
- Адам Стафан Сапега — кардынал Польшчы
- Адам Зыгмунт Сапега — польскі лётчык
- Леан Аляксандр Сапега — польскі землеўладальнік, падарожнік і лётчык
- Павел Сапега — першы старшыня Польскага Чырвонага Крыжа
- Мацільда д’Удэкем д’Акоз — каралева Бельгіі
Памяць
правіцьІмя Леана Людвіка Сапегі ў 1886—1940 гадах насіла адна з галоўных вуліц Львоўскага раёна Новый Свет , якая абмяжоўвала гэту гістарычную мясцовасць з усходу. З 1991 года вуліца носіць імя Сцяпана Бандэры .
Бібліяграфія
правіць- Sapieha Leon. Wspomnienia z lat 1803—1863. — Lwów, 1914.
- Мемуары князя Л. Сапеги: пер. с пол. — Пг., 1915. — 316 с.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha-Kodeński, Leo Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 232.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 108. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Сапіга Лев // 452 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2012. — Т. 9 : Прил — С.— С. 452. — ISBN 978-966-00-1290-5. (укр.)
- ↑ Sapiehowie (05) Архівавана 21 верасня 2013. (польск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і Князь Леон Сапега открыл одно из старейших учебных заведений Галиции и построил первую в Украине железную дорогу (руск.)
- ↑ а б в Львовский Лев Сапега (руск.)
- ↑ Ю. Томін, Ю. Романишин, Р. Коритко, І. Паращак. Перша колія: до 150-річчя Львівської залізниці. — Львів: ТзОВ «Західноукраїнський Консалтинговий Центр» (ЗУКЦ), 2011. — 496 с.; іл. — С. 52. — ISBN 978-617-655-000-6
- ↑ Англійскі інжынер: будаваў чыгункі па ўсім свеце — ад Канады да Аўстраліі, атрымаў ўзнагароды ў Англіі, Італіі, Аўстрыі
- ↑ Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.
- ↑ а б Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2.
Літаратура
правіць- Сапега // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Сапеги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2.
- Ярема Г. Князь Леон Сапєга не дозволив доньці вийти заміж за бідного. А тепер у замку одружуються наречені // Високий замок. — 2017. — № 6 (5555) (17 січ.). — С. 12. — (Подорожі).
- Kieniewicz S. Sapieha Leon h. Lis (1803—1878) // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa — Kraków : Polskia Akademja Nauk, 1994. — T. XXXV/1, zeszyt 144. — S. 76—81. (польск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леан Людвік Сапега