Леў Францавіч Оштарп

(Пасля перасылкі з Леан Оштарп)

Леан (Леў) Францавіч Оштарп (польск.: Leon Osztorp; 1786, Дукора — 1851, каля в. Пяскі, Ігуменскі павет) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Леў Францавіч Оштарп
Галоцкі[d]
Галоцкі[d]
прадвадзіцель дваранства Мінскай губерні
1823 — 1847
Нараджэнне 1786
Смерць 1851
Месца пахавання
Род Оштарпы[d]
Бацька Францішак Оштарп[d]
Маці Людвіка з Іваноўскіх[d]
Жонка Гэлена з Кунцэвічаў[d]
Дзеці Людвіка з Оштарпаў[d] і Ганна Тэкля з Оштарпаў[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Оштарпаў герба «Галоцкі» шведскага паходжання. Нарадзіўся ў маёнтку Дукоры[1] ў сям’і палкоўніка літоўскай кавалерыі Францішка Оштарпа, які набыў маёнтак ад Міхала-Казіміра Агінскага, і Людвікі Іваноўскай, старасцянкі менская.

 
Леан Оштарп. 1904

Маршалак шляхты Мінскай губерні ў 1809 годзе.

У час вайны 1812 года да 15 верасня быў прэфектам падпрэфектуры Ігуменскага дыстрыкта (павета), у чыне палкоўніка Вялікага Княства Літоўскага ўзначаліў Мінскі аддзел корпуса літоўскіх жандараў (29 афіцэраў, 93 жандара), арганізаваны дэкрэтам імператара Напалеона ад 1 ліпеня 1812 года для выканання грамадскага парадку, вышуку дэзерціраў і марадзёраў, а таксама для аховы стратэгічна важных дарог у тыле ад дыверсій расійскай арміі, пры адступленні Вялікай Арміі па загадзе Мінскага ваеннага губернатара генерала графа Мікалая Опельн-Бранікоўскага[pl] (1767—1817) займаўся арганізацыяй перапраў праз Бярэзіну, у тым ліку пераправай пад Студзёнкай, якой скарыстаўся сам імператар[1].

Пасля заканчэння кампаніі атрымаў прабачэнне рускага імператара Аляксандра I[1]. У 1814 годзе — маршалак Ігуменскага павета. 21-22 лютага (7-8 сакавіка) 1818 года выступіў з прамовай на ўрачыстым ушанаванні Т. Касцюшкі ў Мінскім кафедральным касцёле. У 1823—1847 — маршалак дваранства Мінскай губерні, стацкі саветнік з 1829 года, сапраўдны стацкі саветнік з 1832 года. Быў членам Сумленнага суда Грамадзянскай палаты Мінскай губернскай ўправы, а таксама членам Імперскай спецыяльнай камісіі па конна-заводстве[1]. Валодаў землямі ў Ігуменскім павеце, напрыклад, маёнткам Кадуніным, які назваў у гонар дачкі Леакадзіі[2].

У 1847 г. у Мінску ў каталіцкім кафедральным саборы Найсвяцейшай Дзевы Марыі стаў хросным бацькам Эдварду Вайніловічу (1847—1928)[3].

У 1851 годзе памёр у выніку няшчаснага выпадку ва ўзросце 65 гадоў. Вяртаючыся з Мінска з малодшай дачкой Леакадзіяй у адкрытай брычцы, ён праязджаў мост цераз Свіслач каля вёскі Пяскі, кучар, які вёз іх, распавядаў, што калі заехалі на мост, Оштарп, задаволены і горды сабой, сказаў: «Цяпер тут няма Расіі», але ў тую ж хвіліну коні, запрэжаныя ў экіпаж, раптам чагосьці спалохаліся і кінуліся разам з карэтай у ваду. Месца было неглыбокае, усе засталіся жывыя акрамя Льва Оштарпа, які, мабыць, памёр ад апаплексіі[1].

Цела Леана Оштарпа было пахавана ў пахавальні дукорскага касцёла.

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

  1. а б в г д Ошторп Лев Францевич (Leon Osztorp) (1786—1851)
  2. SgKP 1882, с. 662.
  3. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia… С. 2.

Літаратура правіць

  • Швед, В. В. Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  • Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства, 1793—1917: биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. — Минск : Беларусь, 2016. — 396 с.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63.
  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
  • Jelski A. Kadunin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 662.

Спасылкі правіць