Леў Іосіфавіч Петражыцкі
Леў Іосіфавіч Петражыцкі (польск.: Leon Petrażycki; 13 красавіка 1867, маёнтак Калантаёва, Віцебская губерня-15 мая 1931) — польскі і расійскі прававед і сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права.
Леў Іосіфавіч Петражыцкі | |
---|---|
![]() Леў Петражыцкі | |
Дата нараджэння | 13 красавіка 1867[1][2] ці 17 красавіка 1867[3] |
Месца нараджэння | маёнтак Калантаёва Віцебская губерня, Расійская імперыя цяпер Віцебская вобласць |
Дата смерці | 15 мая 1931[4][5] (64 гады) |
Месца смерці | Варшава, Польшча |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, філосаф, сацыёлаг, палітык, суддзя |
Навуковая сфера | Грамадзянскае права, сацыялогія |
Месца працы | Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Варшаўскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Імператарскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра |
Вядомы як | заснавальнік псіхалагічнай школы права ў Расіі |
Партыя | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта і семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898-1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі і філасофіі права ў Пецярбургскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе і партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1-й Дзяржаўнай думы і за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення.
3 1918 года узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Памёр у Варшаве.
У сваіх творах па тэорыі і філасофіі права Петражыцкі падзяляў права на інтуітыўнае і пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае і публічнае права Петражыцкі прапанаваў адрозніваць сацыяльна-службовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, і права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей і накіроўваць іх паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле Петражыцкага, дзяржава, як і ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм і змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.
Шаблон:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Санкт-Пецярбургскай губерні
- ↑ Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — М.: Большая российская энциклопедия, 1926. — ISBN 978-5-85270-292-0, 978-5-85270-324-8
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119241315 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
- ↑ http://pravovedenie.spbu.ru/arkhiv/category/8-2014-1.html?download=128:merezhko-a-a-ukraine-l-i-petraz-ycki-in-the-kiev-emperor-saint-vladimir-university-2
- ↑ Петражицкий Лев Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Leon Petrazycki // Indiana Philosophy Ontology Project Праверана 9 кастрычніка 2017.