Леапольд Інфельд

Леапольд І́нфельд (польск.: Leopold Infeld; 20 жніўня 1898, г. Кракаў, Польшча — 15 студзеня 1968) — польскі фізік, адзін з заснавальнікаў польскай школы тэарэтычнай фізікі. Член Польскай АН і акадэмій іншых краін.

Леапольд Інфельд
польск.: Leopold Infeld
Дата нараджэння 20 жніўня 1898(1898-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1968(1968-01-15)[3][1][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Eryk Infeld[d]
Род дзейнасці фізік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, пісьменнік, журналіст
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Władysław Natanson[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені камандор ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1921). 3 1930 у Львоўскім універсітэце, з 1933 у Кембрыджы (Вялікабрытанія). У 1936—38 у Прынстанскім інстытуце перспектыўных даследаванняў у А. Эйнштэйна, з 1939 у Таронцкім універсітэце (Канада). 3 1950 у Варшаўскім універсітэце, адначасова з 1951 дырэктар Інстытута тэарэтычнай фізікі.

Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, нелінейнай электрадынаміцы, квантавай механіцы. Даў інтэрпрэтацыю неазначальнасцей суадносін, вывеў хвалевае ўраўненне электрона (з галандскім матэматыкам Б. Л. Ван-Дэр Вардэнам), з А. Эйнштэйнам і Б. Гофманам вывеў ураўненні руху сістэмы цел у гравітацыйным полі ў прыбліжэнні больш высокім за ньютанаўскае.

Аўтар публіцыстычных твораў, мастацкіх біяграфій вучоных.

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Prof. Leopold Infeld // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Инфельд Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Инфельд Леопольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://mapa.um.warszawa.pl/mapaApp1/mapa?service=cmentarze#
  6. а б в г д е ё ж з і MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=INFELD,%20Leopold%20 Праверана 26 сакавіка 2019.

Літаратура правіць