Леапольд II (кароль Бельгіі)

кароль Бельгіі (1865—1909)
(Пасля перасылкі з Леапольд II Бельгійскі)

Леапольд II (фр.: Léopold Louis-Philippe Marie Victor de Saxe-Cobourg-Gotha; 9 красавіка 1835 — 17 снежня 1909) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 года да канца жыцця. Другі сын Леапольда I і Луізы Марыі Арлеанскай.

Леапольд II
фр.: Léopold II de Belgique
кароль Бельгіі[d]
17 снежня 1865 — 17 снежня 1909
Папярэднік Леапольд I
Пераемнік Альберт I
Сенатар па праве[d]
9 красавіка 1853 — 16 снежня 1865
1-ы Sovereign of the Congo Free State[d]
1 ліпеня 1885 — 15 лістапада 1908
Нараджэнне 9 красавіка 1835(1835-04-09)[1][2][…]
Смерць 17 снежня 1909(1909-12-17)[1][2][…] (74 гады)
Месца пахавання
Род Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Léopold Louis-Philippe Marie Victor de Saxe-Cobourg-Gotha
Бацька Леапольд I[3]
Маці Луіза Марыя Арлеанская[3]
Жонка Marie Henriette of Austria[d][4] і Caroline Lacroix[d][4]
Дзеці Princess Louise of Belgium[d], Prince Leopold, Duke of Brabant[d], Princess Stéphanie of Belgium[d], Princess Clémentine, Princess Napoléon[d], Lucien Durrieux[d][5] і Philippe Durieux[d][5]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Падвязкі Knight Grand Cross of the Order of Leopold II ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Grand Commander of the Royal House Order of Hohenzollern Grand Cross of the Order of Charles III Order of Saint Stephen of Hungary Order of the Medjidie Order of Osmanieh Order of the Cross of Takovo ордэн Зоркі Румыніі рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Grand Cross of the Order of the Southern Cross Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of the Chrysanthemum ордэн Святога Губерта кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа Grand Cross of the Order of the Crown Order of the Most Holy Annunciation Order of the White Elephant Order of the Rue Crown ордэн Святога Іосіфа Order of the Crown ордэн Святога Фердынанда за заслугі Order of Ludwig I ордэн Чырвонага арла 1-га класа Кавалер ордэна Слана House and Merit Order of Peter Frederick Louis Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У снежні 1865 года пасля сканання свайго бацькі ўступіў на пасад.

У 1869 годзе ва ўзросце 9 гадоў памёр адзіны законны сын Леапольда — Леапольд Фердынанд.

У 1902 годзе на жыццё караля замахваўся італьянскі анархіст, які зрабіў некалькі выстралаў па яго экіпажы, але прамахнуўся.

Пасля смерці Леапольда карону атрымаў яго пляменнік Альберт I.

У 1876 годзе ён заснаваў «Міжнароднае Афрыканскае Таварыства», мэтай якога абвясцілі барацьбу з гандлем рабамі ў Цэнтральнай Афрыцы. Леапольд пачаў адпраўляць на Чорны кантынент адну экспедыцыю за другой — у басейне ракі Конга з’явіліся агенцтвы, якія скуплялі за бясцэнак землі ў мясцовых жыхароў. Паступова ў руках караля аказаліся тэрыторыі ад вусця Конга да возера Танганьіка. У 1885 годзе была абвешчана «Свабодная дзяржава Конга», суверэнным кіраўніком якой стаў Леапольд.

Важна заўважыць, што Конга стала не калоніяй Бельгіі, а фактычна асабістым уладаннем самога Леапольда, як прыватнай асобы. Таму тут не магло быць і гаворкі ні пра дзеянне бельгійскіх законаў, ні пра якое-небудзь умяшанне ў справы Конга бельгійскага парламента. Тут Леапольд стаў не проста неабмежаваным манархам, а поўным гаспадаром.

Спачатку Леапольд заняўся здабычай слановай косці, але даход аказаўся нязначным. А калі ў свеце значна выраслі кошты на каучук, вырашана было засяродзіцца на яго вытворчасці.

Прызначаныя Леапольдам улады Конга выдалі законы, па якіх усе мясцовыя жыхары павінны былі выплачваць падаткі працоўнай павіннасцю, працуючы бясплатна. Адначасова, каб ні ў кога ў Еўропе не ўзнікла пярэчанняў, Леапольд забараніў публікацыю ўсіх указаў, якія тычацца ўнутранай палітыкі ў Конга.

Так афрыканцаў фактычна ператварылі ў рабоў і прымусілі працаваць на каўчукавых плантацыях. Работы выконвалі усё, ад дзяцей да старых. Пры гэтым афіцыйна ў «Свабоднай дзяржаве Конга» рабства не існавала. Напрыклад, у адрозненне ад класічнага раба ці прыгоннага, кангалезца нельга было прадаць або падарыць. Але затое можна было забіць, пакалечыць, згвалтаваць, прымусіць працаваць да поўнай знямогі[6][7].

 
Карыкатура на «караля-дзялка» ў «Vanity Fair», 1869

Дзейнасць Леапольда выклікала асуджэнне ў Еўропе; аўстрыйскі імператар Франц Іосіф I (за сына якога Рудольфа Леапольд выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) называў бельгійскага караля «каранаваным маклерам», прыкладна ў тых жа выразах яго характарызаваў і Ленін («дзяляга, фінансіст, аферыст»). З сатырай на караля выступалі Марк Твен і Артур Конан Дойл.

Крыніцы

правіць