Леапольд I (маркграф Аўстрыі)

Леапольд I (ням.: Leopold I, Liutpold I, Luitpold I; памёр 10 ліпеня 994, Вюрцбург) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў.

Леапольд I
ням.: Liutpold I
Леапольд I на генеалагічным дрэве Бабенбергаў
Леапольд I на генеалагічным дрэве Бабенбергаў
маркграф Аўстрыі
976 — 994
Папярэднік Буркхард
Пераемнік Генрых I
Нараджэнне каля 940
Смерць 10 ліпеня 994[1]
Месца пахавання
Род Бабенбергі
Бацька Арнульф[d]
Маці Юдыта Фрыульская[d]
Жонка Richardis of Sualafeldgau[d]
Дзеці Henry I, Margrave of Austria[d][2], Ernest I[d], Adalbert, Margrave of Austria[d], Poppo[d] і Luitpold I.[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Леапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам.

Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку.

Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў.

У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы.

Шлюб і дзеці

правіць

Жонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Liutpold I (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 18 верасня 2013.
  • Liutpold der Erlauchte (ням.). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 18 верасня 2013.