Леапольд V (герцаг Аўстрыі)
Леапольд V (ням.: Leopold V; 1157 — 31 снежня 1194) — герцаг Аўстрыі з 1177 года і Штырыі з 1192 года з дынастыі Бабенбергаў.
Леапольд V Дабрадзейны ням.: Luitpold V der Tugendhafte | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
13 студзеня 1177 — 31 снежня 1194 | |||
Папярэднік | Генрых II Язаміргот | ||
Пераемнік | Фрыдрых I Каталік | ||
| |||
1192 — 31 снежня 1194 | |||
Папярэднік | Отакар IV | ||
Пераемнік | Леапольд VI | ||
Дзейнасць | суверэн | ||
Нараджэнне | 1157 | ||
Смерць | 31 снежня 1194[1] | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Дынастыя Бабенбергаў | ||
Бацька | Генрых II Язаміргот | ||
Маці | Феадора Камніна[d] | ||
Жонка | Алена Венгерская[d] | ||
Дзеці | Фрыдрых I[d], Леапольд VI Слаўны і Friedrich I Herzog von Österreich[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
БіяграфіяПравіць
Леапольд V быў сынам Генрыха II Язаміргота і Феадоры Камнін, пляменніцы візантыйскага імператара Мануіла I.
Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Леапольд V атрымаў перамогу над чэшскай арміяй, захапіў Оламаўц і паводле мірнага дагавора 1179 года далучыў шэраг тэрыторый паўднёвай Маравіі.
Больш за ўсё Леапольд V вядомы дзякуючы яго ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе 1189 года, падчас якога адбыўся канфлікт паміж герцагам і каралём Англіі Рычардам Львінае Сэрца. У час узяцця Акры Леапольд V адным з першых крыжакоў узлез на сцяну горада і ўзняў свой сцяг. Угневаны гэтым Рычард I сарваў сцяг герцага і паставіў на яго месцы свой.
У далейшым канфлікт паміж двума манархамі яшчэ больш абвастрыўся: Рычард падтрымліваў Гі дэ Лузіньяна ў яго прэтэнзіях на карону Іерусалімскага каралеўства, тады як Леапольд V быў прыхільнікам Конрада Манферацкага, свайго стрыечнага брата. Забойства Конрада ў 1192 годзе многія прыпісалі руцэ англійскага караля. Таму, калі ў 1192 годзе Рычард I на зваротным шляху з Палесціны праязджаў праз Вену, ён быў схоплены рыцарам Георгам Ропельтам па загадзе Леапольда V і зняволены ў замак Дзюрнштайн. Толькі ў 1194 годзе герцаг вызваліў караля пад ціскам Папы Рымскага і імператара Генрыха VI. За выхад на свабоду кароль Англіі заплаціў Леапольду V каласальную па тых часах суму ў 50 тысяч марак, якой герцаг скарыстаўся для арганізацыі манетнага двара ў Вене, будаўніцтва новых гарадскіх сцен сталіцы і заснавання Вінер-Нойштата.
Галоўным дасягненнем кіравання Леапольда V стала далучэнне Штырыі. У 1186 годзе ён заключыў Санкт-Георгенбергскі дагавор з бяздзетным герцагам Штырыі Отакарам IV, паводле якога пасля смерці Отакара Штырыя на вечныя часы аб'ядноўвалася з Аўстрыяй у адзіную дзяржаву на чале з аўстрыйскімі манархамі, пры ўмове захавання правоў і прывілеяў штырыйскіх саслоўяў. Отакар IV сканаў у 1192 годзе, і Штырыя была перададзена імператарам Леапольду V. Далучэнне Штырыі рэзка ўзмацніла Аўстрыйскую манархію і дало штуршок да бурнага развіцця горнай справы, металургіі і гандлю ва ўладаннях Бабенбергаў.
У 1194 годзе Леапольд V нечакана сканаў пасля падзення з каня падчас рыцарскага турніру. Перад смерцю ён, насуперак умовам Санкт-Георгенбергскага дагавора, падзяліў свае ўладанні паміж сынамі: Фрыдрых I атрымаў Аўстрыю, а Леапольд VI — Штырыю.
Шлюб і дзеціПравіць
- Фрыдрых I (каля 1175—1198), герцаг Аўстрыі (з 1194)
- Леапольд VI (1177—1230), герцаг Штырыі (c 1194) і Аўстрыі (з 1198)
- Агнеса
Выява ў мастацтвеПравіць
Мастацкая літаратураПравіць
КіноПравіць
- Рычард Львінае Сэрца / King Richard and the Crusaders (ЗША, 1954) рэжысёр Дэвід Батлер, у ролі Леапольда — Вілтан Граф.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137082118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137082118 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Леопольд, маркграфы и герцоги австрийские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік Генрых II |
герцаг Аўстрыі 1177—1194 |
Пераемнік Фрыдрых I |
Папярэднік Отакар IV |
герцаг Штырыі 1192—1194 |
Пераемнік Леапольд VI |