Леа Дэліб
Клеман Філібер Леа Дэліб (фр.: Clément Philibert Léo Delibes) (21 лютага 1836, Сен-Жэрмен-дзю-Валь, цяпер у межах г. Ла-Флеш, Францыя — 16 студзеня 1891, Парыж) — французскі кампазітар. Член Інстытута Францыі (1884).
Леа Дэліб | |
---|---|
фр.: Léo Delibes | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1836[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 1891[1][2][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Philibert Delibes[d][5] |
Маці | Clémence Batiste[d][5] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Адольф Шарль Адан |
Прафесіі | кампазітар, выкладчык універсітэта, арганіст |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | опера |
Выхаванцы | Maurice Emmanuel[d], Spyridon Samaras[d], Émile Jaques-Dalcroze[d] і Camille Erlanger[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЛеа Дэліб нарадзіўся 21 лютага 1836 года ў Сен-Жэрмен-дзю-Валь, у сям’і паштовага служачага і дочкі спевака «Опера комік». Пасля смерці бацькі ў 1847 годзе сям’я пераехала ў Парыж. Дэліб вучыўся музыцы ў сваёй маці і дзядзькі, арганіста царквы Сент-Эсташ і выкладчыка спеваў у Парыжскай кансерваторыі.
З 1848 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі па класе Тарыа. У 1849 годзе ён атрымаў другі прыз па сальфеджыа, а праз год, у 1850 годзе, заняў першае месца.
Ён таксама займаўся па класе аргана ў Франсуа Бенуа, па класе кампазіцыі ў Адольфа Адана, па класе фартэпіяна Фелікса ле Купэ і па класе гармоніі Франсуа Базена.[7][8]
Быў харыстам у царкве Мадлен у Парыжы, выступаў у хоры хлопчыкаў на прэм’еры оперы Меербера «Прарок» 11 красавіка 1849 года.
З 1853 года па 1871 год займаў месца арганіста пры царкве Сен-П’ер-дэ-Шаё. У гэты ж час супрацоўнічаў з парыжскім «Тэатрам Лірык» (у якасці акампаніятара і рэпетытара), даваў урокі фартэпіяна.
У 1865—1872 гадах — другі хормайстар тэатра «Гранд Апера».
У 1871 годзе Дэліб адмовіўся ад пасады арганіста, ажаніўся з Леанціна-Эстэль Дэнен і цалкам прысвяціў сябе кампазіцыі.
З 1881 года прафесар Парыжскай кансерваторыі. Дэліб змяніў Напалеона-Анры Рэбера на пасадзе прафесара кампазіцыі ў кансерваторыі, нягледзячы на ўласнае прызнанне, што ён нічога не ведае пра фугу і кантрапункт.[9] Да сваіх абавязкаў ён ставіўся з вялікай сур’ёзнасцю. Музычны крытык Чарлз Даркурс нагадаў пра клопат Дэліба пра сваіх студэнтаў і непакой за іх поспех у Рымскай прэміі (фр.: Prix de Rome) — самай прэстыжнай музычнай прэміі Францыі.[7]
Апошнія гады Дэліба былі фінансава камфортнымі і сацыяльна забяспечанымі. У 1884 годзе ён быў абраны ў Інстытут Францыі. Апошняй яго працай, незавершанай па прычыне яго смерці, была опера «Касія».
Дэліб, які пэўны час хварэў, памёр у сваім доме ў Парыжы пасля раптоўнага ўдара незадоўга да свайго 55-годдзя.
Творчасць
правіцьПрацаваў пераважна ў музычна-тэатральных жанрах.
Трынаццаць першых невялікіх опер не прынеслі Дэлібу вялікай славы. Сапраўдная яго вядомасць пачалася з 1865 года, пасля яго кантаты «Alger» і ў асаблівасці пасля балета «Ручай» (фр.: La source), пастаўленага ў 1866 годзе ў Вялікай парыжскай оперы.
Найбольш вядомыя яго оперы «Так сказаў кароль» (1873) і «Лакмэ» (1883) — адна з найлепшых французскіх арыентальных опер.
Наватар у галіне балета, сімфанізаваў балетную музыку, развіў у ёй драматычны пачатак. Яго найлепшыя балеты «Капелія» (1870) і «Сільвія» (1876) зрабілі вялікі ўплыў на развіццё музычна-харэаграфічнага мастацтва.
Асноўныя творы
правіцьБалеты
правіць- «Ручай» (фр.: La Source) (1866) разам з Л. Мінкусам
- «Капелія, або Дзяўчына з блакітнымі вачыма» (фр.: Coppélia) (1870)
- «Сільвія, або Німфа Дыяны» (фр.: Sylvia ou la Nymphe de Diane) (1876)
Оперы і аперэты
правіцьЗвыш 30 опер і аперэт. Найбольш вядомыя:
- «Так сказаў кароль» (фр.: Le Roi l’a dit), опера, лібрэта Гандзінэ (1873)
- «Жан дэ Нівель» (фр.: Jean de Nivelle), опера, лібрэта Гандзінэ (1880)
- «Лакмэ» (фр.: Lakmé), опера, лібрэта Гандзінэ і Жыля (1883)
- «Касія» (фр.: Kassya), опера (1893)
- L’Omelette à la Follembuche, аперэта (1859)
Вакальная музыка
правіцьЗноскі
- ↑ а б Leo Delibes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Léo Delibes // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б в https://www.nonfiction.fr/article-9661-leo-delibes-compositeur-connu-et-meconnu.htm
- ↑ а б в Darcours, Charles. «Léo Delibes», Le Figaro, 17 January 1891, p. 1 (in French)
- ↑ Curzon, p. 9
- ↑ Macdonald, Hugh. «Delibes, (Clément Philibert) Léo», Grove Music Online, Oxford University Press, 2001. Retrieved 12 January 2020
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).