Лебядзінае (возера, Мёрскі раён)
Лебядзінае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Волта, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня» на балоце Мох.
Лебядзінае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,31 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,04 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,72 км |
Басейн | |
Упадаюць | канал |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,04 км². Даўжыня 0,31 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. Катлавіна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. На поўдні ў возера ўпадае канал з возера Белае, на поўначы злучана каналам з возерам Вялікае.