Леванова (возера)
Леванова — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Абалянка, за 13 км на ўсход ад горада Сянно, за 1[1] км на паўночны захад ад вёскі Адамава.
Леванова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 161 м[2] |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,32 км |
Плошча | 0,16 (0,2[1]) км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,16 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў дасягае 3—4 м. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважна нізкія, пясчаныя. Паўночныя і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера зарастае ўмерана. У паўночнай частцы ўпадае ручай.
Да 8.10.2012 г. возера ўваходзіла ў склад ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Леванова»[3].
Зноскі
- ↑ а б в Постановление Совета Министров Республики Беларусь 1 февраля 2010 г. № 136 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Изменения и дополнения в проект организации и ведения лесного хозяйства ГЛХУ «Богушевский лесхоз» Витебского государственного производственного лесохозяйственного объединения на 2013—2016 годы Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 145. — 599 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 177. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)