Левацэнтрызм — тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання ўмераных левых палітычных поглядаў. Левацэнтрысты прытрымліваюцца ідэі сацыяльнай справядлівасці[1], якая дапушчальная пры пасоўванні роўных магчымасцяў[2]. Левацэнтрысты падкрэсліваюць, што дасягненне роўнасці патрабуе асабістай адказнасці ў сферах, якія знаходзяцца пад кантролем асобнага чалавека з дапамогай яго здольнасцей і талентаў, а таксама сацыяльнай адказнасці ў галінах, непадкантрольных чалавеку ў сілу яго здольнасцей або талентаў[3].

Левацэнтрысты выступаюць супраць вялікага разрыву паміж багатымі і беднымі і падтрымліваюць умераныя меры па скарачэнні эканамічнага разрыву, такія як прагрэсіўны падаходны падатак, законы, якія забараняюць дзіцячую працу, законы аб мінімальнай заработнай плаце, законы, якія рэгулююць умовы працы, абмежаванні працоўнага часу і законы, права працоўных на аб’яднанне[2].

Да левацэнтрыстаў адносяцца сацыял-дэмакраты, прагрэсісты, зялёныя і ўмераныя хрысціянскія левыя. Некаторыя варыянты лібералізму, асабліва сацыял-лібералізм, апісваюцца як левацэнтрысцкія, але многія сацыяльныя лібералы таксама знаходзяцца ў цэнтры палітычнага спектру.

Да левацэнтрысцкіх палітычных партый у Рэспубліцы Беларусь адносяцца Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя «Зялёныя».

Зноскі

  1. Oliver H. Woshinsky. Explaining Politics: Culture, Institutions, and Political Behavior. New York: Routledge, 2008, pp. 146.
  2. а б Oliver H. Woshinsky. Explaining Politics: Culture, Institutions, and Political Behavior. New York: Routledge, 2008, pp. 143.
  3. Chris Armstrong. Rethinking Equality: The Challenge of Equal Citizenship. Manchester University Press, 2006, p. 89.