Левая Лясная
Левая Лясная — рака ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Брэсцкай вобласці (басейн Віслы). Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 750 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Левая Лясная | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 50 км км |
Басейн | 750 км² |
Расход вады | 3,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | каля в. Мыльніск |
Вусце | Лясная |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лясная → Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта |
Краіна |
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Мыльніск (Пружанскі раён), вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Вугляны (Камянецкі раён). Пры зліцці з ракой Правая Лясная, утварае раку Лясная. Цячэ па Прыбужскай раўніне.
Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у нізкай плыні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, параслі хмызняком.
Даліна ракі шырынёй 1,6—2,5 км, у сярэдняй плыні месцамі невыразная; схілы спадзістыя, вышынёй 7—9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Абалона нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У паводку затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 дзён.
Асноўныя прытокі
правіцьЛітаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.