Левыя (партыя Германіі)
Левыя (ням.: Die Linke) — палітычная партыя ў Германіі, утворана праз злучэнне «Левай партыі. ПДС» з партыяй «Праца і сацыяльная справядлівасць — Выбарчая альтэрнатыва». Выступае за адмаўленне ад капіталізму на карысць дэмакратычнага сацыялізму. Партыя найбольш папулярна на ўсходзе Германіі.
Левыя | |
---|---|
Die Linke | |
Лідар | Яніне Віслер, Марцін Схірдеван |
Заснавальнік | Оскар Лафантэн |
Дата заснавання | 16 чэрвеня 2007 |
Штаб-кватэра | Карл-Лібкнехт-Хаўс, Берлін |
Краіна | |
Ідэалогія | Дэмакратычны сацыялізм |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Left Youth Solid[d] |
Колькасць членаў | 54 214 (2022) |
Месцаў у Бундэстагу |
64 / 631 |
Месцаў у Ландтагах |
157 / 1821 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
8 / 99 |
Сайт | die-linke.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Еўрапейскім парламенце прадстаўнікі партыі ўваходзяць у фракцыю Аб’яднаныя еўрапейскія левыя.
Дзейнасць
правіцьУ сваёй дзейнасці выступае супраць удзелу Германіі ў ваенных дзеяннях. Выступае супраць вайны як сродку міжнародных адносін. Галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[1].
Зноскі
Спасылкі
правіцьЛевыя (партыя Германіі) на Вікісховішчы |
- die-linke.de (ням.) — афіцыйны сайт