Легенда (фільм, 1975)

«Легенда» (польск.: Legenda) — дакументальны фільм, зняты ў 1975 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1].

ЛегендаM:
польск.: Legenda
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Краіна
Мова польская
Год 1975
IMDb ID 15060006

Малавядомы фільм Кеслёўскага, які да 2008 года лічыўся незавершаным. У біяграфіі рэжысёра за аўтарствам Станіслава Завіслінскага і ў кнізе Мікалая Яздона «Дакументы Кеслёўскага» сцвярджалася, што «Легенда» была адзіным няскончаным фільмам рэжысёра. Аднак, насуперак гэтым звесткам, фільм апынуўся завершаным і захоўваўся ў Архіве Польскага тэлебачання, хоць, верагодна, не выходзіў у эфір да 2008 года (першая трансляцыя фільма адбылася ў красавіку 2008 года). Фільм з’яўляецца першай часткай серыі «Зямля Жаромскага»[1].

Апісанне фільма правіць

Здымачная група (на экране з’яўляецца сам Кеслёўскі, які бярэ інтэрв’ю) блукае па Келеччыне ў пошуках слядоў Стэфана Жаромскага, размаўляе з людзьмі, якія памятаюць пісьменніка, слухае гісторыі, якія яго натхнілі, размаўляе з вучнямі гімназіі ў Хабжанах, дзе часта бываў аўтар «Попелу[pl]».

Зноскі правіць

  1. а б Legenda (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.

Спасылкі правіць