Легіён «Свабода Расіі»

расійскі легіён Узброеных сіл Украіны

Легіён «Свабода Расіі» (руск.: Легион «Свобода России», укр.: Легіон «Свобода Росії») — расійскі легіён Узброеных сіл Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расійска-ўкраінскай вайны. Сфарміраваны з ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых расіян, а часам і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фарміраванні.

Легіён «Свабода Расіі»
руск.: Легион «Свобода России»
укр.: Легіон «Свобода Росії»
Patch of the Ukrainian Free Russian Legion.svg
Нашыўка, якая складаецца з белага сціснутага кулака і тэксту «Свабода Расіі» на расійскай мове
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Тып воінскае фарміраванне[1][2][…] і вайсковы легіён[d]
Складаецца з
Колькасць +350
Дэвізы За Россию! За свободу!
Колеры Белы, блакітны
Войны Расійска-ўкраінская вайна
Удзел у
Знакі адрознення White-blue-white flag 1-2 version.svg Бела-сіне-белы сцяг
Сайт Telegram

Легіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сцяга Расійскай Федэрацыі выкарыстоўвае на рукаўных нашыўках бела-сіне-белы сцяг.[5]

ГісторыяПравіць

Легіён «Свабода Расіі» сфарміраваны з роты (больш за 100 чалавек) арміі Расійскай Федэрацыі, якія добраахвотна перайшлі на ўкраінскі бок. Па словах камандзіра роты, 27 лютага з дапамогай супрацоўнікаў Службы бяспекі Украіны яны перайшлі на ўкраінскі бок, каб «абараніць украінцаў ад сапраўдных фашыстаў». Ваенных пуцінскай арміі, ён заклікаў уступаць у шэрагі легіёна «Свабода Расіі», каб разам выратаваць таксама ўласны народ і краіну «ад прыніжэння і разрухі».[6]

Першыя добраахвотнікі легіёна «Свабода Расіі» пачалі індывідуальную папярэднюю падрыхтоўку ў канцы сакавіка 2022 года. У прыватнасці, асабовы склад легіёна пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сіл Украіны вывучыў асаблівасці працы шведска-брытанскай пераноснай супрацьтанкавай кіраванай ракеты малой далёкасці NLAW. Камандзіры падраздзяленняў «Свабода Расіі» азнаёміліся з аператыўнай абстаноўкай на франтах.[7]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. NewsweekNYC: 2022. — ISSN 0028-9604; 2572-5343 Праверана 6 красавіка 2022.
  2. Mirror Online — 2022. Праверана 6 красавіка 2022.
  3. The Times, The Daily Universal Register / J. WitherowLondon: Times Newspapers, 2022. — ed. size: 440581 — ISSN 0140-0460; 0956-1382; 1363-7746 Праверана 7 красавіка 2022.
  4. http://web.archive.org/web/20220902101624/https://www.dw.com/ru/v-ukraine-obavili-o-novom-obedinenii-rossijskoj-oppozicii/a-62987087
  5. Охочих вступити до легіону "Свобода Росії" багато – представник легіону(укр.) . Інтерфакс-Україна. Праверана 6 красавіка 2022.
  6. Російські військові з легіону "Вільна Росія", які воюють за Україну, дали брифінг (відео)(укр.) . www.unian.ua. Праверана 6 красавіка 2022.
  7. Добровольці легіону «Вільна Росія» воюватимуть за Україну: триває підготовка. Волинські новини. Праверана 6 красавіка 2022.